Замо́сце (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 43 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 км ад Мінска.

Назва Замосце — назва-арыенцір, гэта значыць паселішча за мостам.

Гісторыя Ранняя гісторыя У часы Вялікага Княства Літоўскага гэтая мясцовасць як авульс (была авульсам да 1857 года) уваходзіла ў склад дамена Дудзічы, належала Прозарам. У 1785 годзе выйшла замуж за Станіслава Ельскага, палкоўніка пяцігорскага, пазней скарбовага камісара Рэчы Паспалітай. Такім чынам праз вена мясцовасць перайшла да Ельскіх. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Станіслаў Ельскі, каторы ад 1812 года быў маршалкам шляхты ў Ігуменскім павеце, памёр у 1829 годзе, а мясцовасць перайшла да ягонага сына . Па смерці Караля ў 1855 годзе дамен Дудзічы быў падзелены паміж яго сынамі, Замосце дасталася Аляксандру Ельскаму. У 1857 годзе Аляксандр Ельскі збудаваў тут 13 будынкаў, а каля 1860 года асабняк з драўляных зрубаў. Ён пасадзіў сотні дэкаратыўных дрэў і кустоў, 600 пладовых дрэў. Асушыў зямлю, пабудаваў цагельню, стварыў рыбную гаспадарку. Пасля 1861 года маёнтак у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. Пасля смерці Аляксандра ў 1916 годзе, кароткі час Замосцем валодаў яго сын .

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (гміна Дудзічы, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР, маёнтак нацыяналізаваны. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы шлях».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наваколлі вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1943 года вёска спалена ў ходзе нямецкай карнай аперацыі. Пасля вайны вёска адноўленая.

Насельніцтва 1897 год — 41 жыхар 1917 год — 1 двор, 107 жыхароў 1940 год — 19 двароў, 72 жыхары 1999 год — 16 жыхароў 2002 год — 6 двароў, 10 жыхароў 2010 год — 7 жыхароў 2019 год — 6 жыхароў

Вядомыя асобы Аляксандр Ельскі (1834—1916, маёнтак Замосце) — беларускі гісторык, краязнавец, публіцыст, адзін з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў.

Славутасці

Рэшткі сядзібы Ельскіх (1860-я)

Панарама

Спіс вуліц Армейская вуліца Паркавая вуліца Цэнтральная вуліца

Крыніцы

Літаратура

Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.

Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, wyd. drugie przejrzane i uzupełnione, t. 1: Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1991, s. 173—175, ISBN 83-04-03713-0, ISBN 83-04-03701-7 (całość).

Спасылкі

Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі