Манбельяр (, ) — горад у Францыі, у гістарычнай вобласці Франш-Кантэ, адна з супрэфектур дэпартамента Ду.

Гісторыя Манбельяр быў заснаваны ў 935 годзе, і ў XI стагоддзі стаў цэнтрам аднайменнага графства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1397 годзе ў выніку шлюбу спадчынніцы графства з графам Вюртэмберга Эбергардам Манбельярам адышоў да Вюртэмбергу. У 1524 годзе на дзесяць гадоў раней астатняга Вюртэмберга Манбельяр пад ціскам Гіёма Фарэля перайшоў у лютэранства. Пасля Вялікай французскай рэвалюцыі горад спачатку ўвайшоў у склад Раўрацыянскай рэспублікі, а потым быў анексавы Францыяй у 1793 годзе, дзе і застаецца да гэтага моманту адным з нешматлікіх пратэстанцкіх анклаваў. У перыяд Франка-прускай вайны Манбельяр быў акупаваны немцамі 8 лістапада 1870 года, аднак разам з суседнім Бельфорам застаўся ў складзе Францыі.

Славутасці Манбельярскі замак — былая рэзідэнцыя князей Манбельярскіх.

Цікавыя факты У Манбельяры была заснавана кампанія «Пежо».

Гарады-пабрацімы Грынсбара, Паўночная Караліна, ЗША Людвігсбург, Германія

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада Гарадскі сайт

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Бургундыя — Франш-Кантэ Катэгорыя:Камуны дэпартамента Ду