Марчэла Бачарэлі (Бачыярэлі, ; , — , ) — італьянскі мастак-партрэтыст эпохі барока.
Біяграфія М. Бачарэлі вучыўся жывапісу ў Рыме, затым жыў у Германіі. Першыя свае замовы былі ім выкананы для двара караля Саксоніі Фрыдрыха I Аўгуста, у Дрэздэне. У 1756 годзе мастак наведаў Варшаву, дзе пазнаёміўся са Станіславам Аўгустам Панятоўскім, будучым каралём Польшчы. У 1764 годзе ён здзяйсняе паездку ў Вену, дзе быў прадстаўлены імператрыцы Марыі Тэрэзіі і дзе ён таксама займаўся партрэтным жывапісам. Пачынаючы з 1766 года мастак увесь час жыве ў Польшчы. У 1768 годзе быў ганараваны шляхецтвам і ўласным гербам.
Творчасць
З 1776 па 1785 год М. Бачарэлі стварае мастацкую майстэрню ў Каралеўскім палацы ў Варшаве. Карціны Бачарэлі, якія і сёння захоўваюцца ў гэтым палацы, былі напісаны ў той перыяд. Яму таксама належыць аўтарства карцін, размешчаных у палацавых Рыцарскай зале і ў Мармуровым пакоі. У 1816 годзе майстру прысуджаецца ганаровае званне прафесара Каралеўскага ўніверсітэта Польшчы. М. Бачарэлі быў таксама ганаровым членам Акадэмій вытанчаных мастацтваў Дрэздэна, Вены і Берліна. У Варшаве меў вучняў, напр. Юзафа Касінскага, Юзафа Рэйхана, Антоні Альбертрандзі і інш.
У 1766 М. Бачарэлі па загадзе караля Станіслава Аўгуста распрацаваў праект стварэння ў Варшаве Акадэміі вытанчаных мастацтваў, яго структуру і праграму навучання.
Галерэя
Літаратура
Катэгорыя:Члены Генеральнай канфедэрацыі Каралеўства Польскага Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Італіі Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Пахаваныя ў кафедральным саборы Святога Яна Хрысціцеля (Варшава)