Леанор, прынцэса Астурыі (Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс; нар. 31 кастрычніка 2005, Мадрыд) — прынцэса Астурыйская, спадчынніца іспанскага прастола з 19 чэрвеня 2014 года, старэйшая дачка і дзіця ў сям’і караля Іспаніі Філіпа VI і яго жонкі Летысіі, унучка караля Іспаніі Хуана Карласа I і каралевы Сафіі. Старэйшая сястра інфанты Сафіі.
Біяграфія Інфанта Леанор нарадзілася ў 1:46 ночы 31 кастрычніка 2005 года. Яна стала першым дзіцем у сям’і спадчыннага прынца Феліпэ і яго жонкі Летысіі, народжанай Арціс Ракасалана. Нарадзілася інфанта з вагай у 3,5 кг і ростам 47 см.
Інфанта была хрышчоная ў палацы Сарсуэла кардыналам Антоніа Роўка Варэла 14 студзеня 2006 года. Традыцыйна, Леанор была хрышчоная вадой з ракі Іардан. Яна атрымала імя Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс. Яе хроснымі сталі кароль і каралева Іспаніі — бабуля і дзядуля па лініі бацькі.
25 лютага 2006 года іспанскі каралеўскі дом пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ствалавыя клеткі з пупавіны інфанты былі замарожаны і захаваны ў банку крыві ў Тусоне, штат Арызона. Клеткі будуць замарожаны прынамсі 15 гадоў разам з клеткамі 18 000 іншых дзяцей. Інфанта стала не першай асобай каралеўскай крыві, у якой былі ўзяты ствалавыя клеткі. Першым стаў дацкі прынц Крысціян, які нарадзіўся ў 2005 годзе.
Інфанта Леанор хадзіла ў дзіцячы сад для дзяцей іспанскай каралеўскай гвардыі, а з 15 верасня 2008 года яна наведвае школу Санта-Марыя-дэ-лос-Расалес каля Мадрыда. У гэтай школе вучыўся і яе бацька прынц Феліпэ.
Тытулы Як спадчынніца Іспанскага прастола носіць тытул прынцэсы Астурыйскай. Акрамя таго, паводле артыкула 57 Канстытуцыі Іспаніі носіць таксама наступныя дадатковыя тытулы: прынцэса Астурыйская як спадчынніца трона Кастыліі; прынцэса Жыронская як спадчынніца Каталана-Арагонская; прынцэса Віянская як спадчынніца Наварская; герцагіня Манбланская як спадчынніца Каталоніі графіня Серверская як спадчынніца Валенсійская сеньёра Балагер як спадчынніца Мальёркі.
Спасылкі Сайт Іспанскага каралеўскага дому Hello! magazine announcement of the birth Spain’s new royal makes her first appearance
Катэгорыя:Бурбоны Катэгорыя:Прынцэсы Іспаніі Катэгорыя:Каралеўскія дзеці