Тала́ская далі́на () — міжгорная катлавіна ў паўночнай частцы Цянь-Шаня, пераважна на тэрыторыі Кыргызстана.
Даліна размешчана паміж горнымі хрыбтамі Кіргізскі Алатау і Таласкі Алатау пераважна на вышынях 600—2000 метраў. Даўжыня даліны каля 250 км. Дно і схілы утвораны з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў з інтрузіямі граніту. Пераважаюць стэпавыя, сухастэпавыя і паўпустынныя ландшафты. На дне даліны, каля ракі Талас (працякае праз даліну) у месцах упадзення прытокаў — аазісы.
У ніжнім цячэнні ракі Талас пабудаваны плаціна і вадасховішча, вада з якога выкарыстоўваецца на арашэнне.
У даліне знаходзіцца горад Талас.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Жумабекова Н. К., Кулматов Т. Н. Устройство поверхности Таласской долины и её влияние на формиррование ландшафтов // Известия вузов. № 4, 2014. — С. 135—137. Кубан Чороев Тайны археологических памятников Таласской долины (фотопрезентация исследовательских экспедиций) // АКИpress — История Кыргызстана и киргизов Бавланкулова К. Д., Мосолова С. Н., Корчубекова Т. А. Видовое разнообразие микромицетов Таласской долины Кыргызстана // Научное обозрение. Биологические науки
Катэгорыя:Даліны Катэгорыя:Цянь-Шань Катэгорыя:Геаграфія Кыргызстана