Вялі́кія Чу́чавічы (, ) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чучавіцкага сельсавета.
Гісторыя Упершыню згаданы ў прывілеі вялікага князя Аляксандра ад 10 лістапада 1492 года на наданне Нясвіжа, Чучавіч, Крутога Берага і іншых уладанняў троцкаму ваяводзе Пятру МантыгердавічуZb. dok. perg. nr 7387 // AGAD.
У 1577 годзе Чучавічы — сяло Новагародскага павета, уласнасць віленскага ваяводы Мікалая Юр’евіча Радзівіла. У 1626 годзе — сяло Лахвенскага маёнтка, зямлі — 39 валок (80 двароў). Пэўны час сяло прыпісана да Нясвіжскага маёнтка.
У 1795 годзе Вялікія Чучавічы сяло Лахвенскага маёнтка, 55 двароў, уніяцкая царква. Пасля Радзівілаў вёска перайшла ва ўладанне князя Пятра Вітгенштэйна.З гiсторыi Вялiкiх Чучавiч
У 1943 годзе ў Вялікіх Чучавічах спалены 291 двор. Паводле мясцовых жыхароў, вёску спалілі самі чучаўляне, каб акупантам не было дзе размесціцца. Паводле раённай кнігі з серыі «Памяць», вёску спалілі акупанты, пры гэтым загінула 165 цывільных жыхароў, сярод загінулых названы:
Адам Фёдаравіч Гаргун, нар. 1920, Дзям’ян Рыгоравіч Гарун, нар. 1928, Валянціна Эдуардаўна Дабрынеўская, нар. 1892, Піліп Міхайлавіч Макаед, нар. 1888, расстраляны 26.03.1944 года, бо не згадзіўся правесці карнікаў да партызанскага атрада, Міхаіл Несцеравіч Сасукевіч, Іван Несцеравіч Юрчэня, нар. 1909.Памяць. Лунінецкі раён / [Рэд. калегія: Э. Н. Гнеўка и др.] — Мінск: Беларусь, 1995—717 с., 6 л. ил. У Хатынскім мемарыяле Вялікія Чучавічы ўвекавечаны на стэле адроджаных паселішчаў.
Станам на 2009 год Вялікія Чучавічы практычна злілася з суседняй вёскай Малыя Чучавічы.
Насельніцтва
1588 год — 25 двароўDzielczy List Kormiza y Hockiey Luki przez Pana Szczanego Welamina Rutskiego y Pana Daniela Gotszalga. 1.5.1588 // AGAD 1626 год — 39 валокі (80 двароў)Інвентар фальваркаў Лахвы. 1626 г. // AGAD 1658 год — 39 1/3 валокі (прыкладна 101 двор)Інвентар Чучавіцкай воласці. 1658 г. // AGAD 1690 год — 48 двароў, 39 1/2 валокіІнвентар маёнтак Чучавічы. 1690 г. // НГАБ 1764 год — 45 двароў 1785 год — 55 двароў 1791 год — 51 двор, 301 жыхар (153 мужчыны, 148 жанчыны; з іх 206 працаздольных) 1793 год — 53 двары, 337 жыхароў (172 мужчыны і 165 жанчыны; з іх 241 працаздольны) 1794 год — 53 двары, 344 жыхары (180 мужчын і 164 жанчыны; з іх 237 працаздольных) 1795 год — 53 двары, 368 жыхароў (192 мужчын і 176 жанчын)Рэвізская сказка Мазырскага павета. 1795 г. // НГАБ 1796 год — 54 двары, 353 жыхара (190 мужчын і 163 жанчыны; з іх 248 працаздольных) 1805 год — 57 двароў 1811 год — 59 двароў (122 мужчыны, жанчын перапіс не ўлічваў)Рэвізская сказка Мазырскага павета. 1811 г. // НГАБ 1813 год — 51 двор, 285 жыхароў (146 мужчын і 139 жанчын; з іх 162 працаздольныя) 1816 год — 55 двароў, 174 жыхароў (84 мужчыны, 90 жанчын)Рэвізская сказка Мазырскага павета. 1816 г. // НГАБ 1819 год — 50 двароў, 329 жыхароў (145 мужчын і 184 жанчыны; з іх 110 працаздольных) 1822 год — 53 двары, 327 жыхароў (144 мужчыны і 183 жанчыны; з іх 131 працаздольны) 1824 год — 50 двароў, 308 жыхароў (142 мужчыны і 164 жанчыны; з іх 126 працаздольных) 1831 год — 45 двароў, 380 жыхароў (173 мужчыны, 192 жанчыны; з іх 134 працаздольныя) 1832 год — 53 двары, 349 жыхароў (168 мужчын, 181 жанчына) 1834 год — 353 жыхары (180 мужчын, 173 жанчыны)Рэвізская сказка Мазырскага павета. 1834 г. // НГАБ 1837 год — 50 двароў, 380 жыхароў (189 мужчын, 191 жанчына) 1850 год — 55 двароў, 379 жыхары (201 мужчына, 178 жанчын)Рэвізская сказка Мазырскага павета. 1850 г. // НГАБ 1857 год — 54 двары, 340 жыхароў (166 мужчынаў, 174 жанчыны)Рэвізская сказка Мазырскага павета. 1857 г. // НГАБ 1860 год — 43 двары, 177 рэвізскіх душ Бухгалтарскі разлік па выкупу зямлі маёнтка сялянамі, 1860 г. // РДГА 1870 год — 45 двароў, 387 жыхароў (188 мужчын, 199 жанчын) 1886 год — 58 двароў, 530 жыхароў 1916 год — 198 двароў Сельскагаспадарчы перапіс па Чучавіцкай воласці. 1916 г. // НГАБ 2009 год — 942 двары, 2517 жыхароў.
Транспарт Раней праз вёску праходзіла лесавозная лінія вузкакалейнай чыгункі Люшча — Вялута — Вялікія Чучавічы — Гоцкhttp://narrow.parovoz.com/BYBR.php?NG_COLUMNS=8Карта.
Славутасці
У вёсцы дзейнічае драўляная Свята-Пакроўская царква, пабудаваная паміж 1846 і 1851 гадамі —
Вядомыя асобы Валянціна Ігнацьеўна Верас (нар. 1959) — беларускі палітык. Святлана Рыгораўна Сарока (нар. 1968) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міхаіл Якубік (1914—1966) — брыгадны генерал Войска Польскага.
Крыніцы
Спасылкі
Геральдыка: герб вёскі Вялікія Чучавічы Чучавічы Вялікія на Radzima.org Краязнаўчы гурток Чучавіцкай СШ, в. В. Чучавічы, Лунінецкі раён
Катэгорыя:Чучавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна