thumb|300px|Напад рабаўніка на аўтамабіліста (Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія; 2003 г.) Рабу́нак (рабаўні́цтва, грабе́ж) — адкрытае выкраданне чужой маёмасці, учыненае без шкоды для жыцця і здароўя пацярпелага. З’яўляецца злачынствам супраць уласнасці.
Рабунак можа быць спалучаны з гвалтам, які не прадстаўляе небяспеку для жыцця ці здароўя пацярпелага, або з пагрозай прымянення такога гвалтуКрымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Беларусь Адпаведна з артыкулам 206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь рабунак караецца шматгадовым пазбаўленнем волі (да трынаццаці гадоў са штрафам). Абцяжарвальнымі акалічнасцямі лічацца гвалт над пацярпелым, пранікненне ў жыллё, памяшканне або сховішча, папярэдняя змова групы асоб, буйны памер выкрадзенай маёмасці і паўторнае ўчыненне.
У 2010 годзе ўстановы пракуратуры налічылі 4170 рабункаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў).
Літаратура
Грабёж // Популярный юридический энциклопедический словарь / Редкол.: О. Е. Кутафин и др. — Москва: Большая Рос. энцикл.: РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 173—174. — 796, с.; 17 см; ISBN 5-85270-165-3 (БРЭ).
Спасылкі
Катэгорыя:Злачынствы супраць уласнасці