Васастан, Васастадэн () — адзін з раёнаў Стакгольма. У некаторых крыніцах згадваецца як Вазастан.
Васастан размешчаны ў цэнтры Стакгольма і займае тэрыторыю каля 3 км²; насельніцтва — 58 тысяч (2006). Гэта другі раён шведскай сталіцы як паводле населенасці, так і паводле плошчы. Найвышэйшы пункт раёна — 43 м над узроўнем мора.
Раён быў населены і раней, але сваю назву атрымаў у 1885 годзе ад вуліцы Васагатан, якая, у сваю чаргу, названа ў гонар караля Густава Васы. Васастан завуць «каменным горадам» за тое, што гэты раён ад пачатку забудоўваўся каменнымі дамамі. Таксама ў раёне размешчаны Бергіянскі батанічны сад, гарадскі парк Васапарк і Стакгольмская грамадская бібліятэкаAsker, Bertil (1986). Stockholms parker : innerstaden. Monografier utgivna av Stockholms stad, Stockholms tekniska historia 2. Stockholm: Liber Förlag.Stockholms stadsbibliotek.
У Васастане каля 70 гадоў жыла вядомая шведская пісьменніца Астрыд Ліндгрэн, якая «пасяліла» тут і героя сваіх твораў КарлсанаЯк арыентавацца ў Стакгольме: ключавыя словы і паняцці . У раёне на некаторых вуліцах дамы стаяць ушчыльную адзін да аднаго, таму цалкам магчыма шпацыраваць па дахах.
Катэгорыя:Раёны Стакгольма