Апалоній Пергскі (, Пергэ, 262 да н.э. — 190 да н.э.) — старажытнагрэчаскі матэматык, адзін з трох (нароўні з Еўклідам і Архімедам) вялікіх геометраў антычнасці, якія жылі ў III стагоддзі да н.э. 280пкс|thumb|Канічныя сячэнні: парабала, эліпс, гіпербала Апалоній праславіўся ў першую чаргу манаграфіяй «Канічныя сячэнні» (8 кніг), у якой даў змястоўную агульную тэорыю эліпса, парабалы і гіпербалы. Менавіта Апалоній прапанаваў агульнапрынятыя назвы гэтых крывых; да яго іх звалі проста «сячэннямі конусу». Ён увёў і іншыя матэматычныя тэрміны, лацінскія аналагі якіх назаўжды ўвайшлі ў навуку, у прыватнасці: асімптота, абсцыса, ардыната, апліката.
З іншых заслуг Апалонія перад навукай адзначым, што ён перапрацаваў астранамічную мадэль Еўдокса і ўвёў эпіцыклы і эксцэнтрыкі для тлумачэння нераўнамернасці руху планет. Гэту тэорыю пазней развілі Гіпарх і Пталамей. Ён таксама даў рашэнне задачы аб пабудове акружнасці, датычнай да трох зададзеных акружнасцей («задача Апалонія»), вывучаў спіральныя лініі, займаўся геаметрычнай оптыкай.
У гонар Апалонія названы кратар на Месяцы.
Спасылкі
Катэгорыя:Матэматыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Матэматыкі III стагоддзя да н.э.