Ян Андрэй Красі́нскі (; , в. Шчукі, Мазовія — ) — польскі гісторык.

Біяграфія Паходзіў са шляхты. Вучыўся ў Венскім і Рымскім езуіцкіх калегіумах, універсітэце ў Балонні (1570—1572). З сярэдзіны 1570-х гадоў быў у Рэчы Паспалітай, займаў розныя царкоўныя пасады, прыдворны караля Стафана Баторыя. Суправаджаў яго ў час Лівонскай вайны (1558—1583), выконваў дыпламатычныя даручэнні. У 1573 годзе апублікаваў прамову аб выбранні на трон Генрыка Валезы (панегірык каралю і Францыі). Для яго напісаў галоўную сваю працу «Палонія» — першае друкаванае палітыка-геаграфічнае апісанне Рэчы Паспалітай. Кніга вызначалася змястоўнасцю і багаццем матэрыялу, у ёй аўтар ухваляў дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай як шляхецкай рэспублікі. Твор адыграў значную ролю ў фарміраванні на Захадзе ўяўленняў пра Рэч Паспалітую. Нарыс Яна Андрэя Красінскага пра Лівонскую вайну не захаваўся.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы