Валяр’ян Красі́нскі (; — , ) — польскі гісторык, публіцыст, палітычны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі. Вызнаваў евангелісцка-рэфармацкую веру. У 1818—1822 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце. 3 1822 года быў у Варшаве, працаваў ва Урадавай камісіі рэлігійных вызнанняў і грамадскай асветы. 3 1824 года — камер-юнкер імператарскага двара. Прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў, выступаў за пашырэнне яго на ўсю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага і Расійскую імперыю, устанаўленне агульнаславянскай манархіі. У 1831 годзе выехаў у Англію. У эміграцыі займаўся палітычнай дзейнасцю, літаратурнай справай і гістарычнымі даследаваннямі. Галоўная праца — «Гістарычны нарыс узнікнення, развіцця і заняпаду рэфармацыі ў Польшчы і ўплыў, які аказалі ідэйныя дактрыны на літаратуру, мараль і палітычныя адносіны гэтай краіны» (т. 1—2, 1838—1840; на англійскай мове). Кніга перакладзена на французскую і нямецкую мовы. 3 1845 года Валяр’ян Красінскі выкладаў у Кембрыджскім універсітэце. Пад уплывам славяназнаўчых прац П. І. Шафарыка і Ф. Палацкага ў 1849 годзе выдаў «Лекцыі па рэлігійнай гісторыі славянскіх народаў». У працах «Расія і Еўропа, або Магчымыя вынікі цяперашняй вайны», «Расія, Польшча і Еўропа, або Непазбежныя вынікі цяперашняй вайны» і іншых, прысвечаных Крымскай вайне (1853—1856), прапаноўваў англійскаму ўраду планы адраджэння Польскай дзяржавы ў якасці бар’ера ад Расіі.
Выбраная бібліяграфія Zarys dziejów powstania i upadku reformacji w Polsce. T. 1—2. — Warszawa, 1903—1905.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Уорыстан