Ю́заф Кале́нбах (; , г. Камянец-Падольскі, цяпер Украіна — ) — польскі гісторык літаратуры. Доктар габілітаваны (1887), член Польскай АН (1906).
Біяграфічныя звесткі Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт (1884). Прафесар універсітэтаў у Фрыбуры (Швейцарыя), Львове, Варшаве, Вільні (1919—20), Кракаве, дырэктар бібліятэкі Ардынацыі Красінскіх у Кракаве.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Даследаваў старапольскую літаратуру, гісторыю культуры і асветы ў Рэчы Паспалітай (у т.л. вучобу выхадцаў з ВКЛ у эаходнееўрапейскіх універсітэтах), творчасць М. Гусоўскага, П. Скаргі, Ю. Нямцэвіча, А. Міцкевіча, З. Красінскага, выдавец іх твораў і перапіскі.
Карыстаўся філалалагічна-гістарычным метадам, заснаваным на грунтоўных даследаваннях крыніц. У ацэнцы творчасці пісьменнікаў кіраваўся маральным і патрыятычным гучаннем іх твооаў.
Выбраная бібліяграфія Polacy w Bazylei w XVI wieku // Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce. Kraków, 1890. T. 6. Polacy w Kolonii // Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce. Kraków, 1890. T. 6. Zygmunt Krasiсski. T. 1—2. 1904. Czasy i ludzie. Warszawa, 1905. Adam Mickiewicz. T. 1—2. 4 wyd. Lwów etc., 1926.
Літаратура Józef KaIIenbach: Ku uczczeniu czterdziestolecia pracy naukowej. Lwów, 1925. Каленбах // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн,, 1997.
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы