Дзі́кушкі. Сустракаецца таксама варыянт Дзіку́шкі, таксама сустракаецца варыянт Дзіку́шкі (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.
Назва Было лідскае прозвішча Дзікушhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9FL-3CR6?i=567&cat=2325345.
Гісторыя Граф Рафал Грабоўскі пабудаваў уніяцкую Праабражэнскую мураваную царкву ў вёсцы Дзікушкі. Асвечана царква была ў 1840 г. ужо як праваслаўная.
Па смерці ягонага сына Станіслава Грабоўскага (1917) частка маёмасці дасталася Мінейкам. Дзікушкамі валодаў інжынер Аляксандр Мінейка, які пабудаваў перад 1939 годам вялікі, мураваны і прыгожы дом. Сядзібны дом Мінейкі быў пабудаваны ў стылі неакласіцызму з размахам і элементамі вонкавага дэкору.
Пасля Другой сусветнай вайны на першым паверсе дома Мінейкі арганізавалі калгасную кантору, а на другім вясковы клуб і бібліятэку. Гэтак было да моманту аб’яднання калгаса «Беларусь» з ходараўскім калгасам «Прагрэс», бо пасля аб’яднання сумесная калгасная кантора пераехала ў вёску Ходараўцы. Пасля гэтага на другім паверсе яшчэ два гады працавала бібліятэка, а ўнізе, у актавай зале, калі-нікалі паказвалі кіно. Потым дом закінулі.
Славутасці
Рэшткі Сядзібы Мінейкі Спаса-Праабражэнская царква (1840)Царква ў Дзікушках Сядзібны дом Мінейкі (1930-я).
Крыніцы
Спасылкі
Лаўрэш Леанід. Прыход у Дзікушках // Лідскі летапісец № 1(73)-2016. C. 15-29. // на pawet.net Дзікушкі (Гродзенская вобласць) Спіс вернікаў Дзікушскай царквы, 1829 г. // Лідскі Летапісец 3(75)-2016. С. 26-40. // на pawet.net Лаўрэш Леанід. Неаунія ў Дзікушскай царкве Лідскага павета ў 1925 г. // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. Варшава, 2019. № 5. С. 78-90. // на pawet.net Лаўрэш Леанід. Дом інжынера Мінейкі ў Дзікушках // Наша Слова. № 32 (1547), 12 жніўня 2021. // на pawet.net
Катэгорыя:Ходараўскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна