Нёўда, Нявода, Палужанка — рака ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Сэрвач (басейн р. Нёман). Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 240 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 ‰.

Назва Назва Нёўды мае балцка-яцвяжскае паходжанне. Пра гэта сведчыць элемент -da у назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада; рака».

Яцвяжскае *udā роднаснае балцкай гідранімічнай аснове Ud- : Vad- : Ved-, што роднасная з лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo «вада». Варыянты гэтай асновы ў балцкіх назвах такіх рэк, як літоўскія Vedega, Vadaktis, ŪdaraA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 351, 358., пасожская Удага, падняпроўская Ведаса і пад.Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 157, 169—170, 178, 211. У прусаў вядомы гідронім Asege-wad «Яршовае возера»K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100..

Апроч Нёўды, другая аснова -da і ў рачных назвах Ясельда, Грыўда, Сёгда, Саколда, Голда. Гэтыя назвы паказваюць арэал менш-больш паміж Навагрудкам на ўсходзе, Беластокам на захадзе і Івацэвічамі на поўдні. У гэтым арэале таксама сканцэнтраваныя гідронімы яцвяжскага паходжання: Свіцязь, Сіпа, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), у якіх бачны пераход усходнябалцкага š, ž у заходнябалцкае s, z.

Магчыма, форму, блізкую да Ne-ud-, раней мела рака (польск. Niewodnica), што ўцякае ў Нараў каля Беластока, недалёка ад Саколды і Голды.

Назва Нёўда мела такое ж значэнне, што і гідронімы тыпу Нецеч, , Сухадроўка: непаўнаводная рэчка, што ў цяплейшую пару года высыхае, «не цячэ».

Гідраграфія Пачынаецца каля вёскі Нёўда Навагрудскага раёна, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша па ўзгорыстай мясцовасці, перасечанай глыбокімі лагчынамі і ярамі.

Уцякае ў раку Сэрвач на поўначы ад вёскі Беразавец Карэліцкага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня 2—3 км, са стромкімі схіламі вышынёй да 30 м. Пойма роўная, месцамі забалочаная, пад хмызняком, шырыня 100—150 м.

Рэчышча моцна звілістае, ад вёскі Аколіца да вусця каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — Крамаўка (злева), Зямчатка (справа).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Нёмана)