Сярге́й Уладзіміравіч Кра́ўчанка (нарадзіўся 9 снежня 1963 года, Мінск) — беларускі рок-музыкант. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут.
Біяграфія У 1983-1989 гадах граў на бас-гітары ў гурце Бонда, з якога ў 1989 годзе сышоў разам з Вячаславам Коранем і Валерам Цініцкім і заснаваў гурт ULIS. У 1993 годзе сышоў з ULIS.
Цяпер узначальвае мінскую кампанію Muztech, якая займаецца гандлем музычнымі інструментамі, прафесійным музычным абсталяваннем і аўдыё-праграмамі.
Жанаты, мае дачку.
Катэгорыя:Гітарысты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДУІР Катэгорыя:Рок-музыканты Беларусі