Газі-Мухама́д Гімрынскі (Газі-Магамед, Казі-Мула) (1795, аул Гімры, унутраны Дагестан — , аул Гімры, унутраны Дагестан) — мула, мусульманскі навуковец-багаслоў, пераемнік Мулы-Магамета Ярагі, заснавальніка і распаўсюдніка на ўсходнім Каўказе вучэння мюрыдызму. Першы імам Паўночна-Каўказскага імамата ў 1829—1832 гадах.
Біяграфія thumb|злева|Гімрынская вежа
Паводле паходжання аварац. Спачатку быў мулом у сваім ауле, затым стаў прапаведаваць іслам і заклікаць да шарыяту ў горных аулах Дагестана. Да 1829 значна распаўсюдзіў свае погляды на тэрыторыі сучаснае Чачні і Дагестана. Марыў пра стварэнне ўсемусульманскага халіфата. Абвясціў сябе імамам Каўказа і абвясціў газават Расійскай імперыі. У 1831 няўдала спрабаваў захапіць аварскую сталіцу Хунжу, а ў 1832 здзейсніў паход на Дагестан.
Быў забіты падчас штурму расійскімі войскамі аула Гімры. Пры ўзяцці аула баронам Розенам, замкнуўся ў вежы з 15-ю найбольш набліжанымі, сярод якіх быў будучы імам Шаміль, спрабаваў прабіцца з боем, але быў забіты. Паводле легенды, з усіх 15-і выпадкова выжыў толькі Шаміль.
Гл. таксама Байсангур Бенойскі
Спасылкі
Катэгорыя:Імамы Каўказа Катэгорыя:Постаці Дагестана Катэгорыя:Гісторыя Дагестана Катэгорыя:Гісторыя Каўказа Катэгорыя:Удзельнікі Каўказскіх войн Катэгорыя:Постаці ісламскага багаслоўя