Віртуальная валюта ці гульнёвая валюта — прыватныя электронныя грошы, якія выкарыстоўваюцца для набыцця і продажу віртуальных тавараў у розных сеціўных суполках: сацыяльных сетках, сіртуальных сусветах і online-гульняхVirtual Currencies and Virtual Goods — Definitions and Revenue Streams in Social Networks .

У кожным асяроддзі віртуальная валюта ужываецца для спецыфічных мэтаў: набыццё аватараў; набыццё розных гульнявых артэфактаў: напрыклад, зброі, зямлі, статусу; набыццё пашыраных магчымасцяў карыстання форумам.

Бізнэс Ужо многія годы віртуальныя тавары карыстаюцца попытам і прыносіць рэальны даход сваім стваральнікам і эмітэнтам віртуальный валюты«The Goods May Be Virtual, but the Profit Is Real» — NYTimes.com «BBC News — Sales of virtual goods boom in US» . Спачатку у ЗША толькі заўзятыя геймеры трацілі грошы на куплю віртуальных тавараў; зараз усё больш спажыўцоў не толькі купляюць віртуальныя гульнявыя тавары, але ўсё большую папулярнасць набываюць платныя гульні ў такіх сацыяльных сетках, як Facebook і MySpace. Напрыклад, гульнявы партал Zynga паведаміў, што ў 2009 годзе ў яго набылі віртуальных валют і віртуальных тавараў на суму болей за 100 мільёнаў долараў ЗША.

Віртуальныя грошы ў online-гульнях

Асобна варта адзначыць абарот віртуальнай валюты ў online-гульнях, звязаны з купляй-продажам гульнёвых каштоўнасцяў за рэальныя грошы. з'яўляецца ўсё больш сэрвісаў і прапановаў аб продажы гульнёвай зброі, экіпіявання і персанажаў за рэальныя грошы.

Існуюць сэрвісы для продажу гульнёвых грошай за рэальныя ці электронныя грошы, напрыклад, крамы гульнёвых грошай, якія прапануюць купіць гульнёвую валюту у шматлікіх папулярных гульных. Такія крамы акумулююць грошы шматлікіх фермераў і прапануюць іх канцавому пакупніку гатовым прадуктам. У кожнай гульні існуюць свае кошты на гульнёвыя грошы, якія таксама могуць моцна адрознівацца на розных серверах.

Афіцыйная трактоўка

У кастрычніку 2012 года Еўрапейскі цэнтральны банк распаўсюдзіў даклад «Схемы віртуальных валют». У ім адзначаецца, што ў некаторых выпадках віртуальныя суполкі ствараюць і распаўсюджваюць сваю ўсласную лічбавую валюту для абмена таварами (паслугамі) і адзінкі ўліку. У дакладзе Віртуальная валюта вызначаецца як адзін з відаў нерэгулявальных [дзяржавай] лічбавых грошай, якія звычайна ствараюцца і кантралююцца распрацоўнікамі, і прымаюцца сярод чальцоў пэўнай віртуальнай суполкі.

20 сакавіка 2013 года камісія па фінансавым злачынствам () пры мінімтэрству фінансаў ЗША выдала дакумент, які змяшчае тлумачэнне ужыванасці фмерыканскага Закона аб банкаўскай ьаямніцы () пры стварэнні, абмене і перадачы віртуальных валют.Application of FinCEN’s Regulations to Persons Administering, Exchanging, or Using Virtual Currencies

Паводле класіфікацыі камісіі вызначаецца «рэальная валюта» — манеты і папяровыя грошы ЗША ці любой іншай краіны, якія з'яўляюцца законным сродкам плацяжу; абарочваюцца; звычайна ўжываюцца і агульнапрыняты ў якасці сродка абмену ў краіне-эмітэнце.

«Віртуальная валюта» — сродак абмену, які дзейнічае як валюта ў некаторых сферах, але не мае ўсіх атрыбутаў рэальнай валюты. У прыватнасці, віртуальная валюта не мае статуса законнага сродка плацяжу ні ў адной юрысдыкцыі. Віртуальная валюта лічыцца «канвертавальнай», калі яа мае эквівалент у рэальнай валюце ці дзейнічае як замяняльнік рэальнай валюты.

Гл. таксама Віртуальная эканоміка Дадатковая валюта Крыптавалюта Лічбавыя тэхналогіі Выдуманая валюта Плацёжная сістэма Прыватная валюта Электронныя грошы Электронная камерцыя Электронны гаманец Электронная эканоміка

Спасылкі European Central Bank: Virtual currency schemes. October 2012

Катэгорыя:Валюты Катэгорыя:Плацежныя сістэмы Катэгорыя:Электронная камерцыя