Трыметыламін — прадстаўнік аліфатычных трацічных амінаў, (СН3)3N. Уласцівасці Бясколерны газ з рэзкім пахам аміяку, пры значным разбаўленні мае пах селядцовага расолу. Добра раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры і іншых арганічных растваральніках. Тэмпература плаўлення -124 °CМіні-даведнік па хімічным рэчывам на сайце ХиМиК.ру , тэмпература кіпення 3,5 °C. Шчыльнасць 0,6709 г/см³ пры тэмпературы 0 °C. Выяўляе ўласцівасці моцных асноў.
Выбуха- і пажаранебяспечнае рэчываМетыламіны на сайце ХиМиК.ру . У вялікіх канцэнтрацыях аказвае шкоднае ўздзеянне на нервовую сістэму, печань, ныркі, раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і верхніх дыхальных шляхоў.
Выкарыстанне Трыметыламін выкарыстоўваецца ў вытворчасці халінхларыду, халіну, чацвярцічных амоніевых солей, іонаабменных смол, флатарэагентаў, лекавых сродкаў.
Літаратура
Спасылкі Метыламіны на сайце ХиМиК.ру Міні-даведнік па хімічным рэчывам на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Аміны