Херлен () — горад і абшчына ў Нідэрландах.

Геаграфія Горад Херлен знаходзіцца на паўднёвым усходзе нідэрландскай правінцыі Лімбург. Плошча горада складае 45,5 км². Па колькасці насельніцтва — 89 267 чалавек (на 1.01 2010 года) Херлен з'яўляецца другім горадам правінцыі. Колькасць насельніцтва ў гарадской агламерацыі Херлен складае 220 000 чалавек.

На поўнач ад Херлена знаходзіцца прыродаахоўная зона «Брунсюмер Хейдэ», на ўсход — нідэрландскія гарады Ландграф і Керкрадэ, на паўднёвы ўсход — нямецкі горад Ахен.

Славутасці музей «Рымскія тэрмы» Нацыянальны горны музей «Шкляны Дварэц» (Glaspaleis), архітэктар Петэр Шунк (1935) Царква Св. Панкраціуса (XII ст.) замак Тэрворм (XV ст.)

Шахты Херлена «Аранье Насау І» (1899—1974) «Аранье Насау ІІІ» (1917—1973) «Аранье Насау ІV» (1927—1966) Дзяржаўная шахта «Эма» (1911—1973).

Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў Катэгорыя:Абшчыны правінцыі Лімбург (Нідэрланды)