Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў (,  — ) — беларускі і рускі архітэктар, які працаваў у Віцебску і Саратаве.

Біяграфія

З дваран. Першапачатковую адукацыю атрымаў у , якую скончыў у 1869 годзеКлементьев Александр Николаевич(1852—1920) .

У 1874 годзе скончыў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын Х класа. Быў прызначаны малодшым інжынерам Будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага праўлення. У 1876 годзе прызначаны там жа малодшым архітэктарам, і з 1877 — . Адначасова (1878—1890) — полацкі епархіяльны архітэктар пры Віцебскай духоўнай кансісторыі. З 1887 быў членам Віцебскай Царкоўна-будаўнічай прысутнасці і архітэктарам мясцовай жаночай гімназіі.

З 1895 А. М. Кляменцьеў — губернскі архітэктар Саратаўскай будаўнічай і дарожнай камісіі, з 1897 г. — саратаўскі гарадскі архітэктарРодился А. Н. Клементьев .

У Саратаве жыў да 1916 года.

Творчасць

Праекты ў Віцебску

Будынак Віцебскага духоўнага вучылішча (1890—1892) Флігель наглядчыка пры губернатарскім палацы (1872) Пашырэнне будынка лазарэта для жаночага духоўнага вучылішча Рэканструкцыя пасля пажару будынка гарадскога тэатра (1888-90) Будынкі гарадскога клуба і губернскага праўлення ў Віцебску Будынак турмы ў вёсцы Струнне Полацкага раёна

Праекты ў Саратаве

Аўтар праекта каменнай Багародзіца-Уладзімірскай царквы ў горадзе Саратаве (1909)Богородице-Владимирская церковь (Маминская) Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (цяпер Саратаўскі тэхнікум інфармацыйных тэхналогій і кіравання , вул. , 17) Будынак другой мужчынскай гімназіі (цяпер школа № 67, вул. , 123) будынак канцылярыі губернатара (сумесна з архітэктарам Д. Ф. Стэрлігавым; вул. , 22) — аб’ект культурнай спадчыны РФ федэральнага значэння і іншыя

Літаратура

Клементьев Александр Николаевич // Донецкий, Б. Н. Архитекторы Саратова : биогр. слов. / Б. Н. Донецкий, Е. К. Максимов. — Саратов, 2005.— С. 33. Хихлич-Кузнецова, К. А. Памятники истории и архитектуры начала XX века — Дом губернатора / К. А. Хихлич-Кузнецова // Памятники истории, культуры и архитектуры г. Саратова : сб. докл. второй (21 дек. 2007 г.) и третьей (6 дек. 2008 г.) гор. конф. / Ком. по культуре администрации г. Саратова, Культур. центр им. П. А. Столыпина ; Гос. арх. Сарат. обл. — Саратов, 2009. — С. 43-51. Материалы к биографическому словарю архитекторов народов СССР.- М., 1984 ГАСО, ф.656, оп.1, д.1314 Справочная книга и адрес-календарь г. Саратова на 1906 г. Весь Саратов. Справочник-календарь на 1916 г.

Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Саратава Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Полацкія епархіяльныя архітэктары