Анатомія раслін — раздзел батанікі, які вывучае ўнутраную будову органаў і тканак раслін.
Гісторыя Узнікненне і развіццё анатоміі раслін звязана з вынаходствам мікраскопа і працамі італьянскага біёлага М. Мальпігі і англійскага батаніка (мікраскапічнае вывучэнне раслінных аб’ектаў; 2-я палова XVII стагоддзя), стварэннем клетачнай тэорыі (нямецкі біёлаг Т. Шван, 1839), даследаваннем раслінных тканак, клетак і іх арганоідаў (2-я палова XIX ст. — пач. XX ст.) паралельна з вывучэннем іх росту, развіцця і дыферэнцыроўкі ў працэсе антагенезу.
Значную ролю ў развіцці анатоміі раслін адыгралі працы рускіх батанікаў І. В. Баранецкага, С. П. Костычава, , У. Ф. Раздорскага, В. Р. Аляксандрава, В. М. Радкевіч, А. А. Яцэнка-Хмялеўскага, , М. Ф. Данілавай і інш.
Літаратура