Уго Льярыс (; нар. , , Францыя) — французскі футбаліст, брамнік амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён свету 2018 года. Льярыс мае маланкавыя рэфлексы і слушнае прыняцце рашэнняў, а таксама выдатна гуляе на выхадзе ў адзін на адзін. Тройчы абіраўся найлепшым брамнікам года ў французскім першынстве.
Клубная кар’ера
Пачатак кар’еры Льярыс нарадзіўся 26 снежня 1986 года ў міжземнаморскім горадзе Ніца ў арыстакратычнай сям’і. яго маці працавала адвакатам, а яго бацька быў банкірам у Монтэ-Карла«Hugo Lloris: un dernier rempart». Philippe Bilger.. У 2008 годзе, калі Уго гуляў у «Ніцы», яго маці памерла.
«Ніца» Пасля поспеху ў камандзе клуба ва ўзросце да 18 гадоў, Льярыс быў пераведзены ў дубль клуба ў французскую аматарскую лігу ў сезоне 2004/05. Льярыс патрапіў у першы склад каманды напярэдадні сезону 2005/06, атрымаўшы кашулю з 1 нумарам. Льярыс дэбютаваў 25 кастрычніка 2005 года за клуб, ва ўзросце да 18 гадоў, адстаяўшы браму на нуль у матчы на Кубак Французскай лігі, а яго каманда перамагла з лікама 2:0 «Шатару»«Nice v. Châteauroux Match Report» . Ligue de Football Professionnel..
«Ліён» Пасля аднаго з выбітных сезонаў Уго, паўсталі спекуляцыі на конт яго далейшай кар’еры. Маладым галкіперам цікавіліся французскі клуб «Ліён», які жадаў знайсці змену свайму сыходзячаму брамніку Грэгары Купэ, «Мілан», які жадаў замяніць ім бразільца Дыду, і «Тотэнхэм Хотспур», які жадаў замяніць Льярысам Пола Робінсана«Lyon deny Coupet rumours» . Soccer News.«Hugo Lloris to AC Milan». Eye Football.«Lloris open to Spurs talk». Sky Sports.. У канчатковым ліку Уго перайшоў у склад «Ліёна», але асабістыя дамоўленасці з «Міланам» былі вельмі блізкія да пераходу француза ў італьянскі клуб. Віцэ-прэзідэнт «Мілана» Адрыяна Галіяні заявіў, што пагадненне было дасягнута, але дамову была анулявана з-за адмовы Крысціяна Аб’яці пераходзіць у «Палерма»«AC Milan chief Galliani: We had deal for Lyon keeper Lloris». Fantasy SP..
Кошт трансферу першапачаткова не называўся, але пазней было выяўлена, што паслугі Уго былі ацэнены ў € 8,5 млн«Lloris fills Lyon void». Sky Sports..
«Тотэнхэм Хотспур» Льярыс падпісаў кантракт з клубам «Тотэнхэм Хотспур» 31 жніўня 2012 года. Дэбютаваў за шпораў у матчы Лігі Еўропы супраць італьянскага «Лацыа» 20 верасня 2012 года, матч скончыўся ўнічыю 0:0«Tottenham v Lazio». BBC Sport..
У сезоне 2023/24 страціў месца ў складзе, перадаў капітанства Сон Хын Міну, працягваў трэніравацца з камандай, але не заяўляўся на матчы.
«Лос-Анджэлес» У снежні 2023 года падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес» да канца сезона 2024 з магчымасцю падаўжэння.
Міжнародная кар’ера Льярыс атрымаў свой першы заклік да нацыянальнай зборнай Францыі 6 лютага 2008 года да матча супраць зборнай Іспаніі, тым не менш на сустрэчы ён не быў залічаны нават у склад запасных. Праз паўгода 19 лістапада таго ж года ён згуляў свой першы матч на зборную ў гульні супраць зборнай Уругвая, якая скончылася з лікам 0:0.
Дасягненні Францыя: Чэмпіён свету: 2018 Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2022 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2016 Пераможца Лігі нацый УЕФА: 2021
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ніца Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Лос-Анджэлес Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе