Сабор Беларускіх святых — святыя Рускай праваслаўнай царквы, якія сваім паходжаннем ці дзейнасцю звязаныя з беларускімі землямі. Адзначаецца ў трэці тыдзень пасля свята Святой Троіцы. Свята было ўсталявана патрыярхам Піменам 3 красавіка 1984 года.

Спіс святых Сабор Беларускіх святых налічвае 75 святых (на пачатак 2015 года)Беларуская праваслаўная царква ў канцы ХХ — ХХІ стагоддзях:

Свяціцель Міна, епіскап Полацкі (†1116); Свяціцель Дыянісій, епіскап Полацкі (†1182); Свяціцель Сімяон, епіскап Полацкі (†1289); Свяціцель Кірыл, епіскап Тураўскі (†1183); Свяціцель Лаўрэнцій, епіскап Тураўскі (†1194); Свяціцель Георгій, архіепіскап Магілёўскі (†1795); Свяціцель Гаўрыіл, архіепіскап Разанскі (†1862); Свяшчэннамучанік Макарый, мітрапаліт Кіеўскі (†1497) – 1 / 14.5; Свяшчэннамучанік архідыякан Нікіфар (†1599) – 6 / 19.10; Мучанікі Антоній, Іаан і Яўстафій Віленскія (†1347) – 14 / 27.4; 13 / 26.7; Мучанік немаўля Гаўрыіл Беластоцкі (†1690) – 20.4 / 3.5; Прападобнамучанік Афанасій, ігумен Брэсцкі (†1648) – 20.7 / 2.8; 5 / 18.9; Прападобнамучанік Макарый, ігумен Пінскі (†1678); Прападобны Марцін Тураўскі († пасля 1146); Прападобны Елісей Лаўрышаўскі (†1250); Прападобны Фёдар, князь Астрожскі; Прападобны Генадзій Магілёўскі (†1565); Прападобны Лявонцій, архімандрыт Віленскі, вызнаўца (†1620); Прападобная Еўфрасіння, ігумення Полацкая (†1173); Прападобная Харыціна, князёўна Літоўская (†1281); Прападобная Манефа Гомельская (†1984); Праведная Юліанія, князёўна Гальшанская († каля 1550); Праведная Сафія, княгіня Слуцкая (†1612); Праведны Іаан, прасвітар Кармянскі (†1917); Блажэнная Валянціна Мінская (†1966); Дабраверны князь Барыс Тураўскі (†1158); Дабраверны князь Расціслаў Смаленскі (†1167); Дабраверны княгіня Яўпраксія Пскоўская (†1243); Свяціцель Ціхан (Белавін), Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расіі (†1925); Свяціцель Агафангел (Праабражэнскі), мітрапаліт Яраслаўскі (†1928); Свяшчэннамучанік Пётр (Палянскі), мітрапаліт Круціцкі (†1937); Свяшчэннамучанік Ціхан (Ніканораў), архіепіскап Варонежскі (†1919); Свяшчэннамучанік Аляксандр (Пятроўскі), архіепіскап Харкаўскі (†1940); Свяшчэннамучанік Гермаген (Далганаў), епіскап Табольскі (†1918); Свяшчэннамучанік Паўлін (Крошачкін), архіепіскап Магілёўскі (†1937); Свяшчэннамучанік Іаан (Помер), архіепіскап Рыжскі (†1934); Свяшчэннамучанік Мітрафан (Краснапольскі), архіепіскап Астраханскі (†1919); Свяшчэннамучанік Іасаф (Жэвахаў), епіскап Магілёўскі (†1937); Свяшчэннамучанік Іаан (Пашын), епіскап Рыльскі (†1938); Свяшчэннамучанік Іона (Лазараў), епіскап Веліжскі (†1937); Прападобнамучанік Серафім (Шахмуць), архімандрыт Жыровіцкі (†1946); Свяшчэннамучанік Уладзімір Хіраска, прасвітар Мінскай епархіі (†1933); Свяшчэннамучанік Васіль Ізмайлаў, прасвітар Мінскай епархіі (†1930); Свяшчэннамучанік Пётр Грудзінскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1930); Свяшчэннамучанік Валерыян Навіцкі, прасвітар Мінскай епархіі (†1930); Свяшчэннамучанік Уладзімір Хрышчановіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1933); Свяшчэннамучанік Іаан Вячорка, прасвітар Мінскай епархіі (†1933); Свяшчэннамучанік Сергій Радакоўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1933); Свяшчэннамучанік Уладзімір Талюш, прасвітар Мінскай епархіі (†1938); Свяшчэннамучанік Міхаіл Навіцкі, прасвітар Мінскай епархіі (†1935); Свяшчэннамучанік Парфірый Рубановіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1943); Свяшчэннамучанік Міхаіл Плышэўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1937); Свяшчэннамучанік Дзмітрый Паўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1937); Свяшчэннамучанік Іаан Варанец, прасвітар Мінскай епархіі (†1937); Свяшчэннамучанік Леанід Біруковіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1937); Свяшчэннамучанік Аляксандр Шалай, прасвітар Мінскай епархіі (†1937); Свяшчэннамучанік Мікалай Мацкевіч, прасвітар Мінскай епархіі († пасля 1937); Свяшчэннамучанік Іаан Панкратовіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1937); Свяшчэннамучанік Уладзімір Зубковіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1938); Свяшчэннамучанік Дзмітрый Плышэўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1938); Свяшчэннамучанік Уладзімір Пастэрнацкі, прасвітар Мінскай епархіі (†1938); Свяшчэннамучанік Мацвей Крыцук, прасвітар Мінскай епархіі (†1950); Свяшчэннамучанік Мікалай Васюковіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1937); Свяшчэннамучанік Мікалай Акаловіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1934); Святы Уладзімір Елянеўскі, вызнаўца Віцебскі (†1954); Свяшчэннамучанік Канстанцін, прасвітар Шаркаўшчынскі (Полацкая епархія) (†1919); Свяшчэннамучанік Аляксій, прасвітар Лельчыцкі (Тураўская епархія) (†1937); Свяшчэннамучанік Кіпрыян, прасвітар Ятранскі (Навагрудская епархія) (†1942); Свяшчэннамучанік Яраслаў Савіцкі, прасвітар Гродзенскага Краснастоцкага манастыра (†1937); Свяшчэннамучанік Аляксандр Саульскі, прасвітар Навагрудскай епархіі (†1938); Свяшчэннамучанік Афанасій Кіслаў, прасвітар Пскоўскай епархіі (†1937); Свяшчэннамучанік Іосіф Счэнсновіч, дыякан Маскоўскай епархіі (†1937); Прападобнамучанік Анатолій (Бацвіннікаў), іераманах Цвярской епархіі (†1937); Прападобнамучанік Галактыён (Урбановіч-Новікаў), іераманах Маскоўскай епархіі (†1937); Мучанік Дзмітрый Уласенкаў, псаломшчык Віцебскай епархіі (†1942).

Гл. таксама Сабор святых навамучанікаў і спаведнікаў расійскіх

Літаратура Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні. Уклад. Л. Я. Кулажанка, Т. А. Матрунчык — Мінск. Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. 2012. — 184 с.

*