Іван Данілавіч Юркевіч (нар. , в. Сяргеевічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі вучоны-геабатанік, фенолаг, лесавод. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956; член-карэспандэнт з 1953), доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1949). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).

Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1930). З 1930 г. выкладчык, асістэнт, дацэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута, адначасова з 1932 г. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, намеснік дырэктара, загадчык кафедры Беларускага НДІ лясной гаспадаркі. З 1953 г. загадчык лабараторыі і дырэктар Інстытута лесу АН БССР, з 1956 г. загадчык лабараторыі Інстытута біялогіі АН БССР, з 1963 г. дырэктар, з 1967 г. загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР.

Прэзідэнт Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства з 1956 года.

Навуковая дзейнасць

Работы па пытаннях лясной, лугавой і балотнай расліннасці, феналогіі, плоданашэння, унутрывідавых формаў драўняных раслін. Распрацаваў геабатанічнае раянаванне Беларусі, даў класіфікацыю тыпаў лясоў, правёў даследаванні па ацэнцы стану і аднаўленні сусветна вядомых беларускіх дуброў. Вывучаў структуру расліннага покрыва, заканамернасці яго размяшчэння на тэрыторыі Беларусі і ахове каштоўнага мясцовага генафонду расліннага покрыва. Сумесна з вучнямі абагульніў найважнейшыя вынікі даследаванняў асноўных фармацый лясоў, распрацаваў прынцыпы і рэгіянальную методыку картаграфавання расліннасці і на гэтай аснове стварыў серыю геабатанічных карт рэспублікі і асобных рэгіёнаў.

Бібліяграфія Библиография научных трудов академика АН БССР И. Д. Юркевича. — Мн., 1977. Леса Белорусского Полесья. — Мн., 1977. (разам з М. Ф. Лоўчым і В. С. Гельтманам) Сосновые леса Белоруссии. — Мн., 1984. (разам з М. Ф. Лоўчым)

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР 1951 года і Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года.

Гл. таксама Лідзія Іванаўна Навічыхіна (Юркевіч) — пляменніца Івана Юркевіча

Літаратура Типы лесов Белорусской ССР. Мн.: Гос. изд-во БССР, 1948. Дубравы Белорусской ССР и их восстановление. 2-е изд. Мн.: Изд-во АН БССР, 1960.

Спасылкі Іван Данілавіч Юркевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Геабатанікі Беларусі Катэгорыя:Фенолагі Беларусі Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Члены Беларускага батанічнага таварыства