Храм Святых Феадораў () — адна з найстарэйшых прыхадскіх цэркваў Афін. Царква прысвечана адразу двум святым, Св. Феадору Тырану і Св. Феадору Стратылату.
Простая крыжова-купальная пабудова. У фасад умуравана мармуровая таблічка, якая кажа пра тое, што царква была паноўлена ў 1065 годзе Мікалаем Каламалам. Гэтыя звесткі, разам з аналізам архітэктурнага стылю, даюць дату ante quem будаўніцтва царквы.Πανσελήνου Ν., Βυζαντινή Αθήνα, Афіны 2004, стар. 80 Барабан купала васьмігранны. Перагародкавы мур opus mixtum сведчыць пра майстэрства дойлідаў. Вялікія камяні ўнізе мура ўтвараюць крыжы. Царква ўпрыгожана пласцінамі ў псеўда-куфічным стылі.
Напачатку Грэчаскай рэвалюцыі 1821 года храм быў моцна пашкоджаны і адрамантаваны толькі ў 1840 годзе. Візантыйскія фрэскі страчаны, храм нанова распісаны ў XIX стагоддзі.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктура Візантыі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Грэцыі Катэгорыя:Храмы Афін Катэгорыя:Храмы Святога Феадора Стратылата