Клас-Ян Хюнтэлар (; нар. , Вор-Дрэмпт, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2006—2015). Хюнтэлар з’яўляецца пладавітым нападнікам«Huntelaar swaps Madrid for Milan». UEFA.com. з бліскучай тэхнікай і атлетызмам«The Hunter’s pursuit of excellence» . FIFA.com., яго часцяком параўноўваюць па стылі з такімі ігракамі, як Марка ван Бастэн«Huntelaar follows Van Basten» . UEFA.com. і Руд ван НістэльройHodges, Vicki (11 January 2008). «Man United keen on Dutch striker Huntelaar». London: The Telegraph..

Клубная кар’ера

ПСВ У 2000 годзе шаснаццацігадовы Хюнтэлар паступіў у футбольную акадэмію ПСВ і неўзабаве праявіў сябе ў моладзевай камандзе як добры бамбардзір. Ён дэбютаваў у матчы за асноўны склад ПСВ у другой палове сезона 2002/03, але гэты матч стаў адзіным, праведзеным за клуб з Эйндхавена ў чэмпіянаце Нідэрландаў.

«Дэ Графсхап» і «Апельдорн» Не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе ПСВ, Гюнтелар адправіўся ў арэнду ў клуб «Дэ Графсхап», каб набрацца вопыту. Ён згуляў 9 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Нідэрландаў, але ні разу не здолеў забіць.

Улетку 2003 года ён зноў быў адпраўлены ў арэнду, на гэты раз у клуб «Апельдорн», які выступаў у першым дывізіёне. Там Хюнтэлару атрымалася забіць 26 галоў у 35 матчах і стаць найлепшым бамбардзірам дывізіёна.

«Херэнвен» Пасля таго, як ігрок вырашыў не падаўжаць свой кантракт з ПСВ, «Херэнвен» набыў яго за 100 тысяч еўра. У першым сваім паўнавартасным сезоне ў вышэйшым дывізіёне Хюнтэлар забіў 17 галоў у 31 матчы і дапамог «Херэнвену» патрапіць у Кубак УЕФА. За палову сезона 2005/06 ён забіў 17 галоў у 15 матчах і зімой перайшоў у «Аякс», які заплаціў за яго 9 млн еўра.

«Аякс» Хюнтэлар адразу дамогся поспеху ў «Аяксе», забіўшы адзін з самых прыгожых галоў сезона ўдарам праз сябе ў дададзены час на паўфінальным матчы Кубка Нідэрландаў супраць «Роды». Па выніках сезона Хюнтэлар стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 33 галы.

«Рэал» У пачатку снежня 2008 года было абвешчана аб тым, што «Аякс» і мадрыдскі «Рэал» дасягнулі пагаднення па трансферы футбаліста, 4 снежня прайшла цырымонія, у якой нідэрландскі футбаліст быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «каралеўскага клуба» і атрымаў футболку з нумарам 19.

«Мілан» 7 жніўня 2009 года Хюнтэлар падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2013 года з італьянскім «Міланам», сума трансферу склала каля 15 мільёнаў еўра.

«Шальке 04» 31 жніўня 2010 года Хюнтэлар перайшоў у нямецкі «Шальке 04»«Klaas-Jan Huntelaar stürmt künftig für Schalke 04!» FC Schalke 04.de, дзе да яго вярнулася яго ранейшая выніковасць.

Вяртанне ў «Аякс» 1 чэрвеня 2017 года «Аякс» абвясціў аб вяртанні Хюнтэлара ў камандуХунтелар вернулся в «Аякс». by.tribuna.com..

У студзені 2021 года зноў далучыўся да «Шальке 04»Хунтелар вернулся в «Шальке». 37-летний форвард подписал контракт до конца сезона. by.tribuna.com., а па заканчэнні сезона 2020/21 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі і адразу забіў 2 мячы.

Дасягненні

Клубныя «Аякс»: Чэмпіён Нідэрландаў: 2019 Уладальнік Кубка Нідэрландаў (3): 2006, 2007, 2019 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў (2): 2007, 2019

«Шальке 04»: Уладальнік Кубка Германіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2011

Міжнародныя Нідэрланды: Срэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2010 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2014

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Херэнвен Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ Катэгорыя:Ігракі ФК АГОВВ Катэгорыя:Ігракі ФК Дэ Графсхап