Эйр () — паўвостраў у Аўстраліі, у штаце Паўднёвая Аўстралія. Названы ў гонар Эдварда Джона Эйра, які даследаваў яго ў 1839 годзе.
Даўжыня паўвострава — больш за 300 км. Размешчаны паміж Вялікім Аўстралійскім залівам і залівам Спенсер. Пераважаюць раўніны і нізіны з вышынямі да 200 м, у паўночнай частцы горы Голер (найвышэйшы пункт — гара Ньюкт-Блаф).
На паўвостраве некалькі нацыянальных паркаў і запаведнікаў. Развіта авечкагадоўля. Здабываецца жалезная руда.
Літаратура
Спасылкі
Эйр Эйр Эйр