Гольфа-Дульсэ (), «салодкі заліў» — невялікі заліў ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна, абмывае паўднёва-заходні бераг Коста-Рыкі, правінцыя Пунтарэнас, аддзяляе паўвостраў Оса ад мацерыковай часткі Коста-Рыкі. Даўжыня — 55 км, найбольшая шырыня — 15 км. Глыбіня да 208 м у паўночнай частцы заліва. Ва ўсходняй частцы заліва знаходзіцца бухта Гальфіта. Мяжа заліва праходзіць па лініі: мыс Матапала (паўвостраў Оса) — мыс Нікарагуа (Банка) (мацерыковая частка Коста-Рыкі). На берагах заліва размешчана некалькі гарадоў: Гальфіта, Інву, Рынкон, Пуэрта-Хіменэс і іншыя. Найбольш буйныя рэкі, якія ўпадаюць у заліў: Кота-Каларада і Эскінас.

Спасылкі БСЭ Коста-Рыка

Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Залівы Коста-Рыкі Катэгорыя:Геаграфія Коста-Рыкі Катэгорыя:Залівы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Геаграфія Цэнтральнай Амерыкі