Рак ныркі — утварэнне ракавай пухліны ў нырках. Найчасцей сустракаецца ў мужчын.

Папярэджанне thumb|злева|8-сантыметровая карцынома, размешчаная ля ніжняга полюсу ныркі Хвароба прадухіляецца праз ужыванне 1,5 літра вадкасці ў суткі, гародніны, малака і садавіны, змяншэнне палення і спіртовых напояў, занятасці ў дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасці, ужывання анальгетыкаў, што змяшчаюць анальгін, ацэтылсаліцылавую кіслату (аспірын), кадэін і фенацэтын, як і гіпатэнзіўных сродкаў, што змяшчаюць рэзерпін.

Прычыны Узнікненню хваробы найбольш спрыяе паленне, уздзеянне азбесту, цыклічных вуглевадародаў, нафтапрадуктаў і нітразлучэнняў на дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасцях, працяглы прыём анальгетыкаў з фенацэцінам і атлусценне.

Праявы Развіццё хваробы суправаджаецца з'яўленнем крыві ў мачы, болю ў жываце і паясніцы, аб'ёмнага ўтварэння ў вобласці жывата. Адзначаецца млявасць, пахудзенне, страта апетыту, павышэнне тэмпературы, малакроўе і гіпертанія, як і дыхавіца, кашаль і боль у касцях.

Катэгорыя:Злаякасныя новаўтварэнні нырак Катэгорыя:Анканефралогія Катэгорыя:Карцыномы Катэгорыя:Захворванні нырак