8-я А́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўня імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 года на базе І Армейскай Інспекцыі. Удзельнічала ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Усходняй Прусіі супраць войскаў Расійскай імперыі.
Гісторыя баявых дзеянняў
Згодна з планам Шліфена Германія разгарнула асноўныя сілы (7 армій) на Заходнім фронце, а на усходзе сканцэнтравала супраць Расіі толькі 8-ю армію, у склад якой увайшлі 4 вайсковых карпусы .
Войскі 8-й арміі, выкарыстоўваючы асаблівасці мясцовасці, не займалі суцэльнага фронту, а размяшчаліся асобнымі ачагамі (па корпусу) ва ўмацаваных раёнах на галоўных напрамках. Усяго 8-я армія на пачатку вайны складалася з 15 пяхотных і 1 кавалерыйскай дывізій, 1044 гармат (у тым ліку 156 цяжкіх), агульным лікам каля 200 тысяч чалавек, пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Прытвіца «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 2, S. 54-55 .
Галоўнай задачай 8-й арміі была абарона Усходняй Прусіі і дапамога аўстра-венгерскім войскам, якія, паводле плана германскага камандавання, павінны былі адыграць галоўную ролю ў барацьбе з Расіяй.
Баявы склад на 1914 I Корпус (Генерал-лейтэнант Герман фон Франсуа), Кёнігсберг XVII Корпус (Генерал ад кавалерыі Аўгуст фон Макензен), Данцыг XX Корпус (Генерал ад інфантэрыі Фрыдрых фон Шольц), Аленштайн I Рэзервны корпус (Генерал-лейтэнант Ота фон Белаў), фарміраваўся падчас мабілізацыі 3-я Рэзервная дывізія (Генерал-лейтэнант Курт фон Морген), фарміравалася падчас мабілізацыі 1-я Кавалерыйская дывізія (Генерал-лейтэнант Герман Брэхт), фарміравалася падчас мабілізацыі Корпус Ландвера (Генерал ад інфантэрыі Рэмус фон Фойрш)
Камандуючыя
Генерал-палкоўнік Максіміліян фон Прытвіц (1914) Генерал-палкоўнік Паўль фон Гіндэнбург (1914) Генерал ад артылерыі Рыхард фон Шуберт (1914) Генерал ад інфантэрыі Герман фон Франсуа (1914) Генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў (1914) Генерал ад артылерыі Фрыдрых фон Шольц (1915) Генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў (1915) Генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек (1916) Генерал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра (1916) Генерал ад артылерыі Фрыдрых фон Шольц (1917) Генерал ад інфантэрыі Оскар фон Гуцьер (1917) Генерал ад інфантэрыі (пасля генерал-палкоўнік) Гюнтэр фон Кірхбах (1917) Генерал ад інфантэрыі Х'юга фон Катэн (1918)
Гл. таксама Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1914 годзе
Літаратура
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне