— горад, вызначаны ўказам урада Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Ніігата. Заснаваны 1 красавіка 1889 года.
Ніігата — гэта буйны порт на ўзбярэжжа Японскага мора. Ніігата сімвалізуе Японію, як «краіну снега» («юкігуні»). Ніігата традыцыйна славіцца добрай японскай кухняй. Каля горада размешчаны горналыжны курорт Юдзава. З 2000 года года экспарт тавараў у Расію вырас з 337 да 1880 млн долараў. У горадзе размешчана садоўніцкая ферма Нісівакі, якая штогод вырошчвае 8,5 мільёна цюльпанаў. У 1964 годзе ў Ніігата адбылося моцнае землетрасенне.
Клімат
Гарады-пабрацімы Ніігата з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Галвестан, ЗША (1965); Хабараўск, Расія (1965); Харбін, КНР (1979); Уладзівасток, Расія (1991); Бірабіджан, Расія (2005); Ульсан, Рэспубліка Карэя (2007); Нант, Францыя (2009).
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады прэфектуры Ніігата Катэгорыя:Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада