Дзівівелка () — парк у Мінску ў мікрараёне Сухарава-5 у межах вуліц Мазурава, Лабанка, Шамякіна і Скрыпнікава.
Назва нададзеная парку 17 чэрвеня 2009 года рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаўАб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска , паводле рэчкі Дзівівелкі.
Лакалізацыя Згодна з апісаннем земляў вакол Менску 1557 г., рэчка Дзівівелка яшчэ называлася Тарасаўка і ў Свіслач упадала насупраць вёскі Зарачане (пазней Зарэчча):«Тою ж речкою Лошицою уверхъ, которая делит кгрунты местские до прудца Петровского, где и двор за речкою. От того прудца через дорогу, тою ж речкою, которая идет з Менска до Вовъчкович. Через тую дорогу переехавши по двор Сухоровский пана Коревича до узникля тоеж речки Лошыцы. От узникли пошли логом ажъ до Чортова каменя, на котором знаки ест, от каменя Чорътова логомъ ку узречью вверхъ речки Дививелки, прозываемой Тарасовки, и тым же узъречьемъ униз тое речки ку дорозе великой Тарасовской, ку мосту на той же речце, через которы ездят до Ракова. (…) А через тую дорогу Тарасовскую ехали есмо по сей стороне от Менска берегомъ речки Дививелки униз до Красное Луки, которую косят на господара. И тамже то речка Дививелка, прозываемая Тарасовка, у реку Свислочъ упала напротивко самых Заречан.»Менскія акты. Выпуск першы (XV—XVIII ст.). Менск, 1931. С. 22.Паводле польскай карты 1933 года, рэчка пачыналася за вёскай Яркова (каля далейшай ад Мінска, не існай цяпер вёскі Бутаўшчына), цекла праз Тарасава і паўз Качына. На месцы цяперашняга «парку Дзівівелка» тая ж карта паказвае ізаляваную азярыну, з якой не выцякае ніякага ручая, які быў бы правым прытокам Дзівівелкі.
Крыніцы
Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Мазурава (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Лабанка (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Шамякіна (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Скрыпнікава (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:2009 год у Мінску