Тучынскі сквер — сквер у Мінску, размешчаны ў межах вуліц Харкаўская, Берута, Верашчагіна. Да 2023 года ў скверы знаходзіўся зачынены кінатэатр «Сучаснік».

Сквер заснаваны ў 1960-я гады на тэрыторыі былога прадмесця Тучынка, каля дзвюх сажалак. Тучынка здаўна славілася цагельнямі, побач з якімі з’явіліся гліняныя кар’еры. З часам кар’еры напоўніліся вадой і ператварыліся ў невялікія сажалкі (тучкі).

Катэгорыя:Скверы Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1960-я гады Катэгорыя:1960-я ў Мінску