Гагач беладзюбы, гагара беладзюбая (Gavia adamsii) — птушка сямейства .
Апісанне Даўжыня цела 75—100 см, размах крылаў 135—155 см. Падобны на , адрозніваецца па моцнай, белаватай дзюбе, клінаватае паддзюб’е якой стварае ўражанне загнутай уверх дзюбы. Голас: вельмі падобны да голасу чырвонаваллёвага гагача, але больш нізкі і гучны — прарэзлівае «квак» і доўгі, гучны, тужлівы крык, у палёце нагадвае смех «харарара».
Пашырэнне Арэал ахоплівае Арктычныя еўраазіяцкія і амерыканскія ўзбярэжжы ад Мурманска і Новай Зямлі да Сібіры і ад праліва Прынца Уэльскага на Алясцы да дэльты ракі Макензі. Насяляе біятопы азёр тундры, не вельмі аддаленыя ад мора, акрамя таго рэкі, эстуарыі, дэльты, марскія ўзбярэжжы, а таксама сустракаецца ў гарах.
Пералётны від, нерэгулярна залятае ў Еўропу (Скандынавію, Фарэрскія астравы, Вялікабрытанію, Ісландыю, Францыю, Бельгію, Галандыю, Германію, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю, Швейцарыю, Іспанію, Італію, былую Югаславію, Украіну, Беларусь). Месца зімовак: паўночныя ўзбярэжжы Нарвегіі і Швецыі, у невялікай колькасці на Балтыцы, на ўзбярэжжах Шатландыі, на Камчатцы, у Японіі, Карэйскім паўвостраве, а таксама ад паўднёвай Аляскі да Брытанскай Калумбіі.
Асаблівасці біялогіі Гняздо — плоская кучка з сухой травяністай расліннасці, ніз гнязда вільготны.
Адкладвае 2 яйкі, падоўжаныя, аліўкава-карычневыя з бура-чорнымі плямамі. Памеры: 89 х 56 мм.
Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
Катэгорыя:Гагарападобныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1859 годзе