Ляхаўскі сквер — сквер у Мінску, размешчаны ў межах вуліц Кастрычніцкая, Ульянаўская, Беларуская і ракі Свіслач.
Сквер з’явіўся ў 1950-я гады ў прадмесці Ляхаўка, якое было адным з буйных раёнаў даваеннага горада. Прадмесце складалася з чатырох кварталаў: Ляхаўкі, Верхняй Ляхаўкі, Ніжняй Ляхаўкі і Ляхаўскай Слабодкі — насельніцтва якіх складалі рабочыя беларусы.
У 2010 годзе ў скверы была адноўлена сцяна Цоя.
Катэгорыя:Скверы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск) Катэгорыя:Ульянаўская вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1950-я гады Катэгорыя:1950-я ў Мінску