Аляксі́й II (у свеце Аляксей Міхайлавіч Рыдыгер; , , Эстонія — 5 снежня 2008, пас. Перадзелкіна, Маскоўская вобласць) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы; з 10 чэрвеня 1990 — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі — прадстаяцель РПЦ.

Біяграфія Нарадзіўся 23 лютага 1929 года ў Таліне (Эстонія). У 1950 годзе стаў дыяканам, затым свяшчэннікам, прызначаны настаяцелем храма ў горадзе Йыхві (Эстонская ССР). У 1953 годзе скончыў Ленінградскую духоўную семінарыю, атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. У 1957 годзе пераведзены ў Тарту, дзе стаў благачынным Тартускай акругі. У 1961 годзе прыняў манаства з імем Аляксій (у гонар іншага, чым пры нараджэнні, святога з такім імем). У тым жа годзе прызначаны епіскапам Талінскім і ўсяе Эстоніі (з 1964 года — архіепіскап, з 1968 года — мітрапаліт). З 1961 года таксама намеснік старшыні адзела знешніх сувязяў РПЦ, з 1964 года — кіраўнік справамі Маскоўскай Патрыярхіі. У 1971 годзе ўзнагароджаны правам нашэння другой панагіі. У 1984 годзе атрымаў ступень доктара багаслоўя.

У 1986 годзе прызначаны мітрапалітам Ленінградскім і Ноўгарадскім з кіраваннем Талінскай епархіяй. 7 чэрвеня 1990 года на Памесным Саборы абраны Патрыярхам, атрымаў больш галасоў, чым іншыя кандыдаты — Уладзімір (Сабадан) (цяпер прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхата) і Філарэт (Дзенісенка) (цяпер кіраўнік некананічнага «Кіеўскага Патрыярхата»).

Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі РПЦ, СССР, Расіі і іншых дзяржаў.

Памёр 5 снежня 2008 года ў пасёлку Перадзелкіна Маскоўскай вобласці.

«Чорная каса патрыярха» Дзякуючы заяве эканомкі патрыярха ігуменні Філарэты (Аляксандра Смірнова) у Арбітражны суд г. Масквы, высветлілася, што на рахунках «Знешпрамбанка» (спыніў дзейнасць 21 студзеня 2016 г.) ляжалі грошы патрыярха, якія павінны былі б дастацца Філарэце паводле тэстаманту, напісанаму ў 1976 г. Суд задаволіў патрабаванне толькі на 297,5 мільёна рублёў, з заяўленых 305,6 мільёнаў руб. У 2009 г. спадчына складалася з двух доларавых рахункаў, а таксама рахункаў у еўра і рубляхВо Внешпромбанке зависли 300 млн руб. покойного патриарха Алексия II.

Крыніцы

Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Патрыярхі Маскоўскія Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Эстоніі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Масквы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кемераўскай вобласці Катэгорыя:Мітрапаліты Санкт-Пецярбургскія Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці гуманітарнай дзейнасці Катэгорыя:Кавалеры ордэна РПЦ святога апостала Андрэя Першазванага з алмазнай зоркай Катэгорыя:Кавалеры ордэна РПЦ свяціцеля Макарыя мітрапаліта Маскоўскага і ўсяе Русі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём А. М. Гарчакова Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровым медалём Праўлення Савецкага фонду міру Катэгорыя:Філатэлісты Расіі Катэгорыя:Філатэлісты СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна Рэспублікі, ПМР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Рэспублікі Карэлія Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Вялікага Ноўгарада Катэгорыя:Кавалеры ордэна Рэспублікі, Малдавія Катэгорыя:Эстонская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мурама Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Падольска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Сергіева Пасада