Касцёл Святой Гертруды () — каталіцкі храм у старым горадзе Коўна. З'яўляецца адным з найстарэйшых прыкладаў цаглянай готыкі ў Літве і яскравым помнікам гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя Дакладны год будаўніцтва храма невядомы, прыкладнае датаванне — XV стагоддзе. У 1503 годзе Вялікі князь літоўскі Аляксандр зрабіў яго фарным касцёлам. У сярэдзіне XVI стагоддзя да будынка была прыбудавана званіца. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, у 1655 годзе, храм быў пашкоджаны і адноўлены толькі да 1680 годзе. Прыкладна ў 1750 годзе да касцёла прыбудавалі драўляны шпіталь. У 1782 годзе пачаліся гады забыцця, калі ў касцёле жыло толькі 5 манахаў Ордэна Святога Роха. У 1794 годзе касцёл быў паўторна асвячоны, а ў 1796 праведзена яго абнаўленне: у ім усталявалі арган і стварылі жылыя памяшканні для настаяцеля.

У 1812 годзе ў Коўне адбыўся буйны пажар, падчас якога пацярпеў і Касцёл Святой Гертруды. Шпіталь прыйшоў у непрыдатнасць, і ў 1824 годзе храм быў перададзены сёстрам Ордэна дочак міласэрнасці. Пасля паўстання 1863 года кляштар быў зачынены ў 1864 годзе. У 1880 годзе знесены рэшткі шпіталя, а ў 1921 годзе касцёл перададзены марыянам, якія заснавалі побач з ім свой кляштар.

У гады савецкай улады касцёл не дзейнічаў, у ім размяшчаўся склад медыцынскага абсталявання. У 1988 годзе будынак планавалася знесці, аднак гэтаму запрацівілася грамадскасць.

У 1991 годзе, пасля аднаўлення незалежнасці Літвы, храм быў вернуты манахам. Аднавіліся імшы, у 1992 годзе была праведзена рэстаўрацыя кляштара і касцёла. У 1997 годзе мастак Вайдотас Квашы стварыў у храме скульптурную выяву хроснага шляху.

Архітэктура Вельмі просты па форме і выкананні касцёл добра захаваўся да нашага часу. Па сваім плане — невялікі кафалікон аднанефны з далучанай да яго невялікай чатырохграннай апсідай касцёл Св. Гертруды найбольш нагадвае віленскі касцёл Св. Ганны. Як і віленскі касцёл ён мае познегатычны характар, аднак нашмат прасцейшы ў выкананні і аздабленні.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Коўна Катэгорыя:Цагляная готыка Катэгорыя:Збудаванні Вялікага Княства Літоўскага ў гатычным стылі Катэгорыя:Збудаванні Літвы ў гатычным стылі Катэгорыя:Храмы Святой Гертруды Катэгорыя:З’явіліся ў XV стагоддзі