Ляшчына звычайная (Córylus avellána) — від лістападных дравяністыя кустоў і дрэў роду сямейства .
Тыпавы від роду.
Назва
Ляшчына звычачайная, арахі, арэшнік, ляшчына, рэх, рахі, арэхШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
Батанічнае апісанне
Куст вышынёй 2-5 (да 9) м, часам расце дрэвападобным; крона яйкападобная або плоска-шарападобная. Кара ствалоў гладкая, светлая, карычнявата-шэрая ці шэра-бурая, папярочна-паласатая; парасткаў — буравата-шэрая, апушаная, залозіста-валасістая. Каранёвая сістэма павярхоўная, магутная. Спачатку развіваецца стрыжневы корань, да трэцяга годзе ідзе ўтварэнне бакавых, магутных, вузлаватых каранёў. Адзін з бакавых каранёў, звычайна, больш магутны і доўгі.
Пупышкі адлеглыя, яйкападобныя або круглявыя, злёгку сціснутыя, даўжынёй да 3 мм, чырванавата-бурыя, голыя або тонка апушаныя, па краі раснічастыя. Лісце круглява-зваротна-яйкападобнае, круглявае, часам круглява-яйкападобнае або авальнае, даўжынёй 6-12 см, шырынёй 5-9 см, у вяршыні звычайна звужанае ў лязо або коратка завостранае, часам усечаныя з насаджаным лязом, ля аснавання сэрцападобныя, няправільна двойчы-зубчастыя, у верхняй частцы звычайна з 5-6 буйнымі лопасцепадобными зубцамі, зверху цёмна-зялёныя, матавыя, знізу зялёныя; маладыя рассеяна апушаныя, пазней зверху голыя, а знізу апушаныя галоўным чынам па жылках. Хвосцікі залозіста-шчаціністыя, даўжынёй 7-17 мм. Прылісткі даўгавата-яйкападобныя, тупыя, валасістыя, рана ападаюць.
Тычынкавыя шышкі даўжынёй да 5 см; крыючыя лускі густаапушаныя; пылавікі голыя, зверху з пучком валасінак. Цвіце ў красавіку, да распускання лісця.
Плод — сухі лясны арэх, які не ўскрываецца. растуць цесна па два-пяць, часам адзінкавыя. Пладовая абгортка светла-зялёная, аксамітна апушаная, шырокакубкападобная або званочкавая, адкрытая, амаль адной даўжыні з арэхам, складаецца з двух няправільна рассечана-лопасцевых лісточкаў. Арэх амаль шарападобны або некалькі падоўжаны, даўжынёй 18 мм, дыяметрам 13-15 мм, ад светла- да цёмна-карычневага. У 1 кг 870 пладоў. Сярэдняя ўраджайнасць 1 га саду ў 600 кустоў каля 900 кг.
Працягласць жыцця да 100 гадоў.
Распаўсюджанне і экалогія У прыродзе арэал віду ахоплівае ўсю Еўропу, Каўказ і Сярэдні Усход. Самыя паўночныя натуральныя месцапражыванні ляшчыны звычайнай, дзе яна ўтварае найбольш шырокія зараснікі, знаходзяцца ў Нарвегіі, за Палярным кругам, у прыродным рэзерваце , які знаходзіцца паблізу 68° п. ш., а асобныя менш значныя па плошчы — нават некалькі паўночней дадзенага рэзервата. Культывуецца паўсюдна.
Расце на нармальна ўвільготненай глебе ў шыракалістых, мяшаных лясах пераважна кіслічнага і сніткавага тыпаў, а таксама ў хвойных лясах у выглядзе падлеску, часта на , у гарах сустракаецца аж да мяжы лясной расліннасці, на Каўказе падымаецца да 2100—2300 м над узроўнем мора. У стэпавай зоне распаўсюджаная ў дубровах, зарасніках кустоў, па берагах рэк і азёр, на схілах пагоркаў і ў стэпавых разам з , , , і , , , і іншымі раслінамі. Часам ўтварае чыстыя зараснікі.
Валодае выключнай здольнасцю размножвацца каранёвымі атожылкамі, дзякуючы чаму вельмі хутка займае лясныя высечкі і ў лясной гаспадарцы лічыцца пустазельнай раслінай.
Ценявынослівая, пазбягае адкрытых і награваемых сонцам паўднёвых схілаў.
Патрабавальная да багацця глеб — паспяхова расце на багатых вапнаўтрымальных глебах умеранай і падвышанай вільготнасці, на глыбокіх і друзлых горных , на , дэградаваных чарназёмах, дуброў, на найбольш багатых падзолістых глебах і на поймавых глебах у далінах рэк і ручаёў. На бедных пясчаных і забалочаных сфагнава-тарфяных глебах не сустракаецца.
Хімічны склад У склад ядра ўваходзяць тлушчы (57,4-62,5 %), крухмал і цукры (2,5 %), вітамін В1, каратын, мікраэлементы, 17 % бялкоў.
Лісце ляшчыны звычайнай утрымліваюць эфірны алей, пальміцінавую кіслату, мірыцытразід, цукрозу; кара — эфірны алей, таніны, , , .
Лісце і кара ляшчыны ўтрымліваюць дубільныя рэчывы (адпаведна 10 і 7 %).
Значэнне і ўжыванне
Ляшчына звычайная — харчовая, алейная, меданосная, лекавая, таніданосная, фарбавальная, драўняная, дэкаратыўная, фітамеліяратыўная расліна.
У харчаванні
Ляшчыну звычайную выкарыстоўваюць і культывуюць з самых старажытных часоў як арэхаплодную расліну. Арэхі яе ўтрымліваюць каля 65 % тлушчаў, каля 16 % бялкоў, каля 3,5 % вугляводаў. Дзякуючы высокаму ўтрыманню тлушчаў і бялкоў плады ляшчыны маюць высокую каларыйнасць, якая ў 2 разы вышэй каларыйнасці пшаніцы, у 3 разы — маку і ў 8 разоў — малака. По следам Робинзона. Сады и парки мира. — Л.: Детская литература, 1964. — 576 с., і з’яўляюцца каштоўным прадуктам харчавання — іх ядуць свежымі і падсушанымі.
Ядры арэха выкарыстоўваюць у кандытарскай і харчовай прамысловасці: з іх гатуюцца спецыфічныя ласункі, напрыклад, іх уварваюць з мёдам і вінаградам; з сухіх ядраў вырабляецца пажыўная мука, з маладых — малако і раслінныя вяршкі. З насення выціскаюць алей — адзін з лепшых. Макуху перапрацоўваюць на шакалад, халву.
Алей Асабліва цэніцца алей, які здабываюць з ядра арэха. Алей светла-жоўтага колеру, высокай якасці, які нагадвае па смаку . Па сваіх уласцівасцях ён таксама не саступае міндальнаму алею. Арэхавы алей выдатны тым, што пры гарэнні не копціць.
Медыцынскае выкарыстанне
У навуковай медыцыне кара рэкамендуецца пры пашыраных венах, перыфлебітах, капілярных гемарагіях, адвар з лісця — пры гіпертрафіі прадсталёвай залозы.
У народнай медыцыне арэхі ляшчыны ўжываюць пры нырачнакаменнай хваробы, алей — супраць глістоў, высушаную плюску — пры паносах, адзёру — супраць ліхаманкі, лісце — як антысептычны сродак. Адвар лісця п’юць пры захворваннях печані. Эфірны алей і іншыя складовыя часткі кары ляшчыны валодаюць сасудазвужальным дзеяннем.
У народнай медыцыне ядры арэхаў таксама выкарыстоўваюць у харчаванні як сродак ад гіпалактацыі: 30-10 г у суткі адразу ж павышаюць лактацыю на 40-80 млБойко В. І. Тактика ведення лактації в разі інтраамніального інфікування / В. І. Бойко, Т. В. Бабар // Здоровье женщины. — 2011. — Т. 57. — № 1. — С. 102—103..
У ветэрынарыі пылок выкарыстоўваюць для лячэння кішачных захворванняў.
У прамысловасці
Драўніна белая са светла-карычневым адценнем, драбнаслойная, цяжкая, цвёрдая, але гнуткая і лёгка колецца, валодае добрымі механічнымі ўласцівасцямі і ўжываецца для гнутых вырабаў (мэбля, абручы, цыбукі, кіі, пляценне кошыкаў і іншыя вырабы). Дае таксама добры , які ўжываецца для вырабу паляўнічага пораху і малявальных алоўкаў.
Пілавінне ўжываецца для асвятлення воцату і ачышчэння мутных і грубых вінаў.
Лісце і кара ляшчыны ўтрымліваюць дубільныя рэчывы (адпаведна 10 і 7 %), а ў кары знаходзяцца прыродныя фарбавальнікі, якімі можна фарбаваць скуру ў жоўты колер.
Кара змяшчае больш за 8 % танінаў і прыдатная для дубленая скур.
У ландшафтным дызайне
У межах свайго арэалу культывуецца і як дэкаратыўная расліна. Ляшчына звычайная заслугоўвае больш шырокага прымянення ў азеляненні гарадоў. Прыдатная для стварэння груп у парках і лесапарках, амаль не пашкоджваецца шкоднікамі. Мае шэраг дэкаратыўных формаў.
У сельскай гаспадарцы
Шырока выкарыстоўваецца як прышчэпа для вываду высокаўраджайных садовых сартоў. Як падлескавая парода, павышае ўрадлівасць глебаў, добра іх зацяняе, ужываецца ў прыяравых і супрацьяравых лесамеліярацыйных насаджэннях, мае выдатныя ветраахоўныя і глебаахоўныя ўласцівасці.
Каштоўная хмызняковая парода для полеахоўных лясных палос, а таксама для замацавання схілаў, яраў і адхонаў.
У пчалаводстве
Дае вясной вялікую колькасць пылку, якую пчаляры могуць нарыхтоўваць пра запас для зімовай падкормкі пчол.
Іншае
Плады ляшчыны ў вялікай колькасці ядуцца ляснымі птушкамі і звярамі (вавёркамі, мядзведзямі, свіннямі, мышамі, палёўкамі), таму ляшчына з’яўляецца каштоўным кампанентам кармавой базы гэтых жывёл.
Збор пладоў
Арэхі ляшчыны звычайнай збіраюць у сухое, яснае надвор’е ў стадыі поўнай спеласці, падтрасаючы іх з дрэў. Сабраныя плады сушаць на адкрытым паветры, на сонцы (на працягу шасці-сямі дзён) або ў пладова-агароднінных сушылках пры тэмпературы не вышэй 40° на працягу некалькіх гадзін. Вільготнасць высушаных арэхаў не павінна перавышаць 14-15 %.
З 1 гектара можна сабраць да 2 тон арэхаў.
Класіфікацыя
Таксанамія Від Ляшчына звычайная ўваходзіць у род падсямейства сямейства парадку .
Разнавіднасці У межах віду вылучаюць некалькі разнавіднасцяў:Species of Corylus
Формы і сарты
Сарты ляшчыны звычайнай атрыманы шляхам адбору. Для іх стварэння шляхам гібрыдызацыі і наступнага адбору выкарыстоўваліся і . Фундуком сёння называюць усе сартавыя ляшчыны, якія гадуюцца на плантацыях, а таксама іх плады, хоць першапачаткова гэту назву ўжывалі выключна ў дачыненні да . Сеянцы сартавых ляшчын і арэхі, якія гадуюцца на іх, называюць паўфундуком.
У ходзе культывавання выведзены шэраг формаў: — ніцая дрэвападобная. — з бела-акаймаваным і, часта, жоўта-плямістым лісцем. — з чырванавата-бураватым лісцем. — з залаціста-жоўтым ці жоўта-зялёным лісцем і жаўтлявымі галінамі. — з жоўта-акаймаваным лісцем. — з лісцем, глыбока надрэзаным на востраканцовыя лопасці. — з падоўжанымі лістамі, якія маюць шырокія тупыя лопасці і нагадваюць лісце дуба. — з варонкападобным згорнутым лісцем.
У культуры А што гэта за даліна ды бяз рэха, А зялёная ляшчына без арэхаў, Максім Танк. «А што гэта за даліна…».Максім Танк. «А што гэта за даліна…» У беларусаў ляшчына лічылася свяшчэнным дрэвам. Яны верылі, што ў яе не можа трапіць маланка, таму не толькі хаваліся пад кустом у час навальніцы, але і затыкалі за пояс маладыя парасткі як абярэг. Таксама галінкі маглі адагнаць нячыстую сілу, змей і хмарыАрэх.
Арэхавы куст быў сімвалам плоцкага кахання і пладавітасці. Загадкі пра арэх і арэшнік маюць падкрэслена эратычны характар. Арэхі клалі за пазуху падчас вянчання і пад ложак пасля вяселля, каб першы нарадзіўся сын.
Паданні пра цвіценне ляшчыны мелі сувязь з паданнем пра папараць-кветку, а яе плады выкарыстоўваліся ў розных магічных рытуалах.
У філатэліі
Выява ляшчыны звычайнай выкарыстоўвалася ў 1979 годзе на паштовай марцы Германіі і ў 2004 годзе на паштовай марцы Беларусі.
У мастацтве
Куст ляшчыны быў намаляваны на аднайменнай карціне Віктара Барысава-Мусатава.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Ляшчына звычайная на сайце USDA NRCS
Катэгорыя:Бярозавыя Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пладовыя кусты Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Расліны на марках