Кля́пінка (Будзянка — у верхнім цячэнні) — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці і Кармянскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн ракі Дняпро).

Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 101 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Беразякі 2-я Краснапольскага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Упадае ў старычнае возера Лучнае на пойме ракі Сож прыкладна за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Студзянец Кармянскага раёнаЛіст карты N-36-98. Выданне 1979 г. . Прытокі — ручаі і рака РжаўкаЛіст карты N-36-99. Выданне 1979 г. .

каля ракі населеныя пункты Кляпінская Буда, Кляпін, Валынцы.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Краснапольскага раёна Катэгорыя:Рэкі Кармянскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа