Уэдэл (, ) — востраў у складзе архіпелага Фалклендскія астравы, размешчанага ў паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна.
Назва Востраў атрымаў сваё імя ў гонар Джэймса Уэдэла, англійскага мараплаўцы, які наведаў Фалклендскія астравы ў пачатку XIX стагоддзя.
Геаграфія
Востраў з’яўляецца трэцім па плошчы ў архіпелагу. Ён займае тэрыторыю 265,8 км². Даўжыня берагавой лініі — 175,7 км.Eurosion: D2.1.1 Inventory Report, page 122. Размешчаны на паўднёвы захад ад вострава Заходні Фалкленд, ад якога аддзелены пралівам Смайлі, і на ўсход ад вострава Бівер. Найвышэйшы пункт вострава — гара Уэдэла (383 м).
З фаўны сустракаюцца пінгвіны і марскія львы.
Насельніцтва
Невялікае насельніцтва вострава жыве ў паселішчы Уэдэл на ўсходнім узбярэжжы, уся астатняя тэрыторыя выкарыстоўваецца як паша для авечак.
Катэгорыя:Астравы Фалклендскага архіпелага