Вера Мікалаеўна Пола (, Мінск — , Мінск) — беларуская актрыса, Народная артыстка Беларусі. Прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Біяграфія Вучылася акцёрскаму майстэрству у тэатральнага рэжысёра і педагога Е. А. Міровіча. На сцэне Купалаўскага тэатра з 1922. Адной з найбольш значных першых роляў была роля Маланні ў спектаклі Міровіча «Кар’ера таварыша Брызгаліна». Здымалася ў кіно («Хвоі гамоняць» (1929), «Паўлінка», «Пяюць жаваранкі», «Несцерка»).

Была жонкай тэатральнага мастака Барыса Малкіна. Пасля смерці мужа ў 1972 годзе была ініцыятарам выстаўкі яго твораў, якая адбылася ў 1974 годзе ў Мінску, у будынку Саюза мастакоў БССР на Цэнтральнай плошчы.

Тэатральныя ролі Кацярына («Партызаны», Кандрат Крапіва, 1938); Ганна Паўлаўна («Хто смяецца апошнім», Кандрат Крапіва, 1939); Сцепаніда («Згуба ваўка», Э. Л. Самуйлёнак, 1939); Коўшык («Калінавы гай», , 1950); Паўліна («Спяваюць жаўрукі», Кандрат Крапіва); Агата («Паўлінка», Янка Купала, 1944); Аўдоцця («Твой светлы шлях», Аркадзь Маўзон, 1961); Купавіна, Карміна («Ваўкі і авечкі», «Жаніцьба Белугіна»); Панова, Дунька («Любоў Яравая»); Ксенія Міхайлаўна («Агністы мост», Б. Рамашоў); Жыўка («Спадарыня міністэрша», Браніслаў Нушыч, 1956); Дуэння («Дзень цудоўных падманаў», Рычард Шэрыдан, 1948); Карміцелька («Рамэа і Джульета», 1946)

Узнагароды Народная артыстка БССР (1953) Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952) — за выкананне ролі Паўліны Бохан ў спектаклі «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны»

Літаратура

 — С. 264.

Спасылкі «Іду на Пола!»

Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Кінаактрысы Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі