Во́дна-зялё́ны дыя́метр Мі́нска — сістэма вадаёмаў, паркаў, бульвараў і сквераў абапал ракі Свіслач, якая перасякае шырокай «зялёнай стужкай» увесь горад Мінск (Беларусь) з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — ад вадасховішча Дразды да Шабаноў. Водна-зялёны дыяметр Мінска быў створаны ў выніку архітэктурна-ландшафтнага пераўтварэння поймы мінскай ракі Свіслачы ў 1950—1970-ых гадоў і з’яўляецца часткай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Стаў адным з двух планіровачных «стрыжняў» Мінска і перасякаецца пад прамым вуглом з паўднёвага захаду на паўночны ўсход другім галоўным гарадскім дыяметрам («стрыжнем») — праспектам Незалежнасці. З’яўляецца ўнікальнымЗаслуженный архитектор БССР: «В Минске надо сохранить зеленые зоны, не стоит увлекаться „стекломанией“ и делать из него Нью-Йорк» горадабудаўнічым комплексам у свеце і важнай ландшафтна-рэкрэацыйнай зонай беларускай сталіцы. Галоўная яго ўнікальнасць заключаецца ў непарыўнасці і маштабахМихальцов, В. Перекрыли кислород. Что происходит с водно-зеленым диаметром Минска . Да водна-зялёнага дыяметра Мінска былі дапраектаваны і пабудаваны (як лагічнае і карыснае дапаўненне) Сляпянскае воднае паўкола і Лошыцкае воднае паўкола, якія разам (паводле задумкі) ствараюць водна-зялёную сістэму Мінска. Паводле ацэнкі спецыялістаў, па праву з’яўляецца сімвалам горада і ландшафтна-архітэктурнай каштоўнасцю. У цяперашні час на водна-зялёным дыяметры Мінска ўзводзяцца розныя пабудовы, што парушае першапачатковае прызначэнне водна-зялёнага дыяметра і цэласнасць комплекса, як і саму канцэпцыю стварэння адзінай водна-зялёнай сістэмы Мінска.

Гісторыя стварэння Паркабудаўніцтва ў Мінску пачалося ў 1790-ыя гг., калі каля ракі Свіслачы быў закладзены Губернатарскі сад (пазней Гарадскі сад, а зараз Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага) — першы публічны парк у Беларусі, дзе жыхары і госці горада адпачывалі і які гарадскія ўлады ўдасканальвалі ўсё XIX стагоддзе, аднак сама Свіслач уяўляла сабой неглыбокую і вузкую рэчкуХарэўскі, С. Горад ночы… С. 33—34..

У 1917 г. насельніцтва Мінска налічвала 134,5 тыс. чалавек, а ў 1940 г. дасягнула 270 тыс., аднак да пачатку 1930-х гг. зялёных насаджэнняў агульнага карыстання ў Мінску было мала — Гарадскі сад і два скверы — Аляксандраўскі (цяпер Цэнтральны) і Саборны (сквер на плошчы Свабоды)Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі… С. 166, 167, 171..

left|thumb|Водна-зялёная сістэма Мінска: рака Свіслач, Лошыцкая водная сістэма (злева) і Сляпянская водная сістэма (справа) — звязаныя з Вілейска-Мінскай воднай сістэмай.

Генеральны план Мінска 1932 г. не толькі ўпершыню пераўтвараў гістарычна складзеную радыяльную структуру ў радыяльна-кальцавую, але і прадугледжваў паступовае фарміраванне сістэмы невялікіх паркаў у пойме ракі СвіслачАрхітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі… С. 167, 171..

Мэтанакіраванае паляпшэнне прыроднага ландшафта Мінска пачалося ў 1940-ыя гг. стварэннем водна-зялёнай зоны горада, калі яшчэ не было самога праекта водна-зялёнага дыяметра, першым крокам чаго была пабудова ў 1940—1941 гг. плаціны на рацэ Свіслачы і ніжэй плаціны Камсамольскага возера (вадасховішча) у рысе горадаГрадостроительство Белоруссии… С. 101—102; Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі… С. 171..

У часы Другой сусветнай вайны многія драўляныя кварталы па берагам Свіслачы былі знішчаны, і з’явілася мажлівасць пашырыць існуючыя паркі і пабудаваць новыя. Так, у 1945 г. была адноўлена плаціна на Свіслачы, разбураная вайной, і спецыяльна быў створаны парк Перамогі каля Камсамольскага возера, якое пазней стала найважнейшым элементам водна-зялёнага дыяметра МінскаГрадостроительство Белоруссии… С. 102. Менавіта генеральны план Мінска 1946 г. прадуглежваў стварэнне магістралі паркаў уздоўж Свіслачы і пашырэнне і добраўпарадкаванне поймы галоўнай ракі МінскаАрхітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі… С. 172; Градостроительство Белоруссии… С. 57.. Кампазіцыя паркаў ад вуліцы Нямігі на паўночны ўсход уздоўж Свіслачы атрымала назву «Паркавая магістраль», што адлюстравалася і ў назве паралельнай паркам вуліцы — вуліца Паркавая магістраль (цяпер праспект Пераможцаў). Пры пашырэнні забудовы гарадскіх кварталаў Мінска архітэктары таксама пакідалі некранутымі многія старажытныя лясныя масівы, якія станавіліся паркамі горада — напрыклад, парк Чалюскінцаў (былы лес паноў Ваньковічаў), парк імя 50-годдзя Кастрычніка і інш. Менавіта з канца 1940-х гг. пачынае фарміравацца водна-зялёны дыяметр Мінска, у якім вялікую ролю пачынаюць іграць паркі ў цэнтры Мінска — парк імя Максіма Горкага, парк імя Янкі Купалы, парк Перамогі, а ў паўднёва-усходняй частцы ствараецца Чыжоўскае вадасховішчаАрхітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі… С. 176..

Будаўніцтва ў 1956 г. Заслаўскага вадасховішча («Мінскага мора») дазволіла кардынальна палепшыць водны рэжым ракі Свіслач у Мінску і яе першых вадасховішчаўГрадостроительство Белоруссии… С. 102; Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі… С. 176..

thumb|Водна-зялёная сістэма Мінска: водна-зялёны дыяметр абапал ракі Свіслач, Лошыцкая водная сістэма (злева) і Сляпянская водная сістэма (справа), дапоўненыя «зялёнымі клінамі». Праект 1970-х гг.

У канцы 1960-х гг. выявілася неабходнасць унясення карэктывы ў зацверджаны ў 1965 г. генеральны план Мінска, што тлумачылася празмерна хуткімі тэмпамі росту горада. Менавіта тады былі дадзены прапановы па забудове з усебаковым выкарыстаннем мясцовых прыродных умоў і фарміраваннем узаемазвязаных ансамбляў. Адною з найважнейшых вартасцей праекта новага плана было арганічнае спалучэнне штучна створанага прыроднага асяроддзя з забудовай, выкарыстанне патэнцыяльных мажлівасцей малой ракі і даволі спакойнага рэльефу мясцовасці для стварэння жывапіснага водна-зялёнага дыяметра ракі Свіслач: фактычна штучна створаная рэчка, якая ператваралася ў сістэму каскадаў вадасховішчаў, павінна была стварыць у многім мікраклімат усяго цэнтра горадаГл. главу 4 у кнізе «Потапов, Л. С. Силуэт Минска / Л. С. Потапов. — Минск : Наука и техника, 1980. — 144 с.».

thumb|left|Рака Свіслач абапал зеляніны парка імя Янкі Купалы і парка Марата Казея ў цэнтральнай частцы дыяметра, фота 2014 г. Работы па стварэнні сучаснай сістэмы зялёных насаджэнняў пачаліся менавіта з 1970-х гг. з абваднення (з дапамогай вадасховішчаў), азелянення і добраўпарадкавання поймы ракі Свіслач, што да таго рабілася толькі фрагментарна: быў створаны ланцужок паркаў, сквераў і прыгарадных зон адпачынку са штучнымі пляжамі і гранітнымі набярэжнымі ўздоўж ракі Свіслач ад Заслаўскага вадасховішча да вуліцы Пуліхава, якія знаходзіліся абапал штучна створаных вадасховішчаў Крыніца, Дразды, Камсамольскае возера і ў разы пашыранага рэчышча ракі Свіслач, што было пачаткам складвання непарыўнай сістэмы гарадскіх і прыгарадных «зялёных зон», а таксама максімальнага раскрыцця горада ў бок натуральнага прыроднага асяроддзяГрадостроительство Белоруссии… С. 102; Воинов, А. А. История архитектуры Белоруссии. — Т. 2. — С. 132; Водно-зеленая артерия Минска в опасности . Павялічыўся водаабмен у Свіслачы ў пяць разоў, узрасла мастацкая выразнасць ландшафтуВоинов, А. А. История архитектуры Белоруссии. — Т. 2. — С. 132..

Карэктывы плана ў канцы 1960-х гг. вызначалі галоўныя кампазіцыйныя восі горада: першая вось — галоўны праспект горада (праспект Леніна, цяпер — праспект Незалежнасці), другая — уздоўж водна-зялёнага дыяметра ракі Свіслач (раён больш свабоднай, ландшафтнай забудовы). Галоўныя кампазіцыйныя восі павінны быць непарыўна ўзаемазвязаны з архітэктурна-планіровачнай структурай горада: непарыўны водна-зялены дыяметр павінен перасякаць горад з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход; праспект Леніна не павінен заканчвацца на плошчы Леніна (цяпер плошча Незалежнасці), а яго варта накіраваць цераз увесь горад з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.

Паводле абноўленага ў канцы 1960-х гг. генеральнага плана Мінска, тэрыторыя паркаў і бульвараў водна-зялёнага дыяметра не павінна была забудоўвацца дамамі: гарадскія вуліцы і праспекты, якія абрамлялі водна-зялёны дыяметр, павінны афармляцца забудовай толькі з аднаго боку, які не прымыкаў да паркавай зоны, а вялікія і знакавыя будынкі там павінны былі ставіцца ў «краявідных кропках» і мець у першую чаргу сілуэтную архітэктуру. Так, вуліца Паркавая магістраль (цяпер праспект Пераможцаў) была забудавана толькі з аднаго боку — ад Сабора Святых апосталаў Пятра і Паўла да гасцініцы «Юбілейная» і далей — за гасцініцу «Планета» да жылога раёна Вяснянка.

З большага паўночная, цэнтральная і паўднёвая часткі водна-зялёнага дыяметра былі ўжо завершаны ў 1976 г.Darriuss. Районы, кварталы. Слепянская водная система: триумф советских архитекторов Так былі праведзены буйнамаштабныя пераўтварэнні ландшафта, якому надалі вялікую эстэтыку, — вялікія адкрытыя прасторы поймы ракі Свіслач сталі адыгрываць важную ролю ў фарміраванні аблічча беларускай сталіцыГрадостроительство Белоруссии… С. 111.. Беларускія ландшафтныя архітэктары таксама зрабілі вялікую працу па эстэтызацыі дэталей архітэктуры паверхні зямлі: галоўнымі кампазіцыйнымі элементамі зялёнай зоны сталі групы пляцовак і модульныя кветкавыя сады, што дазволіла нават такой нязначнай актывізацыяй рэльефа стварыць мноства маляўнічых вобразаў і сілуэтаў, хараство якіх узмацняецца прысутнымі вадаёмамі.

Пераўтварэнне ў водна-зялёную сістэму Мінска left|thumb|Краявідныя сілуэтныя будынкі-«пункты» на праспектах і вуліцах каля водна-зялёнай сістэмы Мінска. Праект 1970-х гг. Паводле генеральнага плана Мінска ад 1972 г. водна-зялёны дыяметр Мінска дапаўняўся Сляпянскім водным паўколам (Сляпянскай воднай сістэмай) і Лошыцкім водным паўколам (Лошыцкай воднай сістэмай). З-за адсутнасці значных рэк пры фарміраванні двух водных паўколаў выкарыстоўваліся малыя рэчкі, ручаі ці проста яры. Гэтыя штучна створаныя водна-паркавыя паўкольцы стваралі адзінае водна-паркавае кола (вадаёмы, паркі, бульвары і сады) і пранізвалі сабой перыферыйныя раёны горада і разам з водна-зялёным дыяметрам складалі адзіную ландшафтную водна-зялёную сістэму Мінска, якая сваім планам нагадвала літару «Ф»Архитектура Советской Белоруссии — Architecture of the Soviet Byelorussia… С. 83, 85; Градостроительство Белоруссии… С. 60—61, 102.. Жыхароў вялікіх жылых масіваў на ўсходзе і паўдневым-захадзе горада хацелі забяспечыць месцамі для адпачынку ў фармаце «крокавай даступнасці». Планавалася таксама, што водна-зялёная сістэма Мінска будзе з цягам часу дапаўняцца стварэннем «зялёных кліноў» і загараднымі лесапаркамі, чым будзе дасягнута ўсеахопнасць водна-зялёнай сістэмы ў горадзеАрхитектура Советской Белоруссии — Architecture of the Soviet Byelorussia… С. 85; Воинов, А. А. История архитектуры Белоруссии. — Т. 2. — С. 135.. Выказваліся прапановы ў водна-зялёным дыяметры і паўколах праводзіць партэрнае азеляненне і садзіць ландшафтныя групы дрэў, якія дазволяць максімальна раскрыць сілуэт забудовы процілеглых берагоў, а таксама шорную пасадку дрэў перпендыкулярна напрамку рачной даліны, якая таксама будзе спрыяць раскрыццю сілуэту прыбярэжнай забудовы.

thumb|Вадаём у Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе ў складзе Лошыцкай воднай сістэмы, фота 2007 г. З 1976 г. пачалося будаўніцтва водна-зялёных паўколаў, але да канца 1980-х гг. больш-менш было пабудавана толькі адно паўкола — Сляпянская водная сістэма (22,5 км), якую праектавалі архітэктары інстытутаў «Мінскпраект» і «Мінскінжпраект» (архітэктары Мікалай Жлоба, Барыс Юрцін, Людміла Жлоба, Людміла Белякова, Любоў Усава, Дзмітрый Герашчанка, інжынеры Аляксандр Самончык, Л. Дзеравянка і інш.)Микша, О. Грандиозная ландшафтная архитектура Минска: водно-зеленый диаметр и полукольца ; Darriuss. Районы, кварталы. Слепянская водная система: триумф советских архитекторов.