Зянон Аляксандравіч Ленскі (, маёнтак Сула — , ) — беларускі мастак.
Паходжанне
Зянон Ленскі паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Астоя». Дзед Зянона Антоній Ленскі (1797—1873) меў у сваім уладанні некалькі маёнткаў у Мінскай губерні (Хотаў, Сула, Татары, Аннопаль, Стажынкі) і ўзначальваў менскі межавы суд. Магчыма, гэта ягоны партрэт пэндзля Юзафа Пешкі захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі — рамантычны вобраз маладога багатага шляхціца, у будучым — бацькі сямі дзяцейНадзея Усава. Вяртанне імя. Зянон Ленскі.
Бацькамі Зянона былі старэйшы сын Антонія Аляксандр, які нарадзіўся ў 1836 годзе, і яго жонка, дачка прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Сабіна Карказовіч.
Біяграфія
Зянон Ленскі нарадзіўся ў 1864 годзе ў маёнтку Сула каля Койданава, які бацька атрымаў у спадчыну. Быў другім сынам у сям’і, названым у гонар дзядзькі-паўстанца. Ад 1875 года да 1883 года вучыўся ў Віленскай гімназіі. Потым паехаў вучыцца Горны інстытут у Пецярбург. Адначасова з заняткамі ў інстытуце Ленскі наведваў рысавальныя класы пры Акадэміі мастацтваў. Потым ён кінуў інстытут і стаў займацца толькі мастацтвамPiątkowski H. Ś.p. Zenon Łęski // Kurjer Warszawski. № 331. 2 grudnia. 1927.. У акадэміі мастацтваў Ленскі быў вольным слухачом.
У 1889 годзе выехаў у Мюнхен. У 1898 і 1911 гадах прайшлі выстаўкі ў Мінску, у 1898 годзе ў Пецярбургу, у 1900 годзе ў Кракаве, а ў 1901—1902 гадах — у Варшаве. У 1916 годзе ён уваходзіў у надзорчую раду Таварыства аховы помнікаў.
У сваёй вёсцы Татары каля Ракава, якая дасталася Ленскаму ў спадчыну пасля смерці бацькі (Сула адышла старэйшаму брату Міхалу), ён пабудаваў невялікі палац у стылі Людовіка XV паводле праекта вядомага польскага мастака .
У сваіх мемуарах графіня Марыя Чапская, у маёнтак Прылукі да графа Ежы Эмерыкавіча Чапскага заязджалі такія блізкія сябры як маянткоўцы-суседзі Міхал Антонавіч Ленскі (з маёнтка Хатава), Ядвіга Любанская (з роду Кеневічаў) з маёнтка Лошыца, Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч з жонкай Габрыэлай (з роду Горватаў) з маёнтка Вялікая Сляпянка, Зянон Аляксандравіч Ленскі з жонкай Анетай; а ў маёнтак Станькава да графа Караля Эмерыкавіча Чапскага (бо было больш лясоў для палявання) з’язджаліся маянткоўцы Урбан Баніфацевіч Крупскі, Альгерд Юліянавіч Свіда, Зянон Аляксандравіч Ленскі, а з Варшавы — пан Пульяноўскі і пралат Зыгмунт Хелміцкі (заўзяты паляўнічы)Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 344..
Памёр ад раку ў лістападзе 1927 года. Пахаваны, верагодна, у радавой пахавальні Ленскіх у Суле.
Творы Партрэт Схаластыкі Карказовічавай з роду Уняхоўскіх (2-я пал. 1880-х) Партрэт княгіні Катажыны Радзівіл (1890) Мужчынскі партрэт (1891) Партрэт (1900) Партрэт сястры мастака Эльжбеты Ленскай, па мужу Васілеўскай (1903)
Сям’я Ажаніўся з Ганнай з Бжазоўскіх, дачкой Іяхіма Бжазоўскага і яго другой жонкі Уладзіславы Здзяхоўскай. ДзеціСяргей Дычок. Зянон Ленскі — заснавальнік Гуты // Лідскі Летапісец № 2 (74): Уладзіслаў (1875); Здзіслаў (1877); Юзаф (1880); Станіслаў (1887); Міхаліна; Яніна.
Галерэя
Літаратура Усава Н. Вяртанне імя: Зянон Ленскі // «Наша Вера» № 3(9), 1999. Mutermilch H. Obrazy Z. Łęskiego. // Prawda, 1900. № 11. S. 129. Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад раку Зянон Аляксандравіч