Аляксей Міхайлавіч Ненадавец (, в. Чухава, , Брэсцкая вобласць — ) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1995).
Біяграфія Нарадзіўся 12 лютага 1958 года ў в. Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1980 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1992 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследаваў беларускую міфалогію, краязнаўства, фальклор, узаемасувязі літаратуры з міфалогіяй, а таксама Міншчыну ў легендах і паданнях. Пазней працаваў загадчыкам кафедры грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла БДЭУ, пасля закрыцця якога ў 2017 годзе, наступныя шэсць гадоў працаваў на кафедры беларускай і рускай моў БДЭУУшел из жизни Алексей Ненадовец.
Памёр 28 кастрычніка 2023 года.
Навуковыя працы «Пакланіцеся дубу» (1993) «Крэпасць на Бярэзіне»(1993) «Святло таямнічага вогнішча» (1993) «Каму пакланяліся продкі» (1996) Тэадор Нарбут. — Мінск, 1996. «За смугою міфа». — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 254 с. «Сілаю слова: Чорная і белая магія» (2002). Міфалогія. Духоўныя вершы — Мн.: Беларуская навука, 2003 (кніга з серыі «Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка»). Зборнікі легенд аб паходжанні назваў населеных пунктаў: «Брэстчына» (1995), «Міншчына» (1998), «Гродзеншчына» (1999), «Віцебшчына» (2000), «Гомельшчына» (2001), «Магілёўшчына» (2002). Адзін з аўтараў гістарычна-дакументальных хронік «Памяць» Бабруйска і Бабруйскага раёна, выдадзеных адпаведна ў 1995 і 1998, напісаў артыкулы пра фальклор Калінкавіцкага і Брагінскага раёнаў (2002, 2003).
Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Спасылкі Афіцыйная старонка аўтара на «bestiary.us» «Летапіс горада на Бярэзіне» сабраў Аляксей Ненадавец// «Вечерний Бобруйск» ад 14.01.2012 г.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Нарадзіліся 12 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1958 годзе Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ