Аляксей Барысавіч Рубцоў (, — , ) — беларускі крытык, літаратуразнаўца, выкладчык кафедры расійскай і замежнай літаратуры Брэсцкага педінстытута. Кандыдат філалагічных навук (1954), дацэнт (1960).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і службоўцаў. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў філалагічнае аддзяленне БДУ (1949). Працаваў выкладчыкам Бабруйскага настаўніцкага інстытута (1949—1954). З 1954 — выкладчык, загадчык кафедры рускай літаратуры Брэсцкага педінстытута.
У друку пачаў выступаць з 1949. Даследаваў расійскую драматургію канцы XIX — пач. XX стагоддзя. Аўтар кніг «З гісторыі расійскай драматургіі канца XIX — пачатку XX стагоддзя» (ч. 1 і 2), «Драматургія Аляксандра Блока», у якіх прасочваецца станаўленне і развіццё драматургічных талентаў расійскіх пісьменнікаў на пераломе стагоддзяў.
Пахаваны на Трышынскіх могілках.
Літаратура Рубцоў Аляксей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 159. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Бабруйскага настаўніцкага інстытута