Антон Аляксандравіч Семяновіч (псеўд. Дзядзька з барадой; , в. Шабунеўшчына, , Мінскі павет, Мінская губерня — ) — беларускі літаратуразнавец, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1954 г. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1971).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, якая як серадняцкая была раскулачана і высланая ў Котлас Архангельскай вобласці РСФСР, затым у Вялікі Усцюг. Антону, як непаўналетняму дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Пасяліўся ў сваякоў у в. Крупіца Мінскага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі і ФЗН працаваў слюсарам на заводзе імя Варашылава ў Мінску (1934—1938). У 1938 г. паступіў у Мінскі педінстытут на літаратурны факультэт, дзе правучыўся да 1941 г. Напачатку вайны працаваў на гаспадарцы ў в. Шабунеўшчына, з кастрычніка 1943 г. сувязны партызанскага атрада імя Фурманава брыгады Ракасоўскага на Дзяржыншчыне. Пасля вайны працаваў на чыгунцы (1944). Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1945). Працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці (1945—1946), вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі (1946—1949), працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі (1949—1963). З 1963 г. у Мінскім педагагічным інстытуце: дацэнт кафедры расійскай і замежнай літаратуры,з 1971 г. загадчык кафедры беларускай літаратуры, з 1992 г. прафесар-кансультант гэтай кафедры. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Друкаваўся з 1949 г. Даследаваў беларускую прозу і драматургію.

Працы Проза Якуба Коласа. (Дооктябрьский период). Автореферат диссертации кандидата филологических наук. Минск. 1950. Проза Якуба Коласа. (Дакастрычніцкі перыяд). Мінск 1953. Кандрат Крапіва. Мінск. 1956. Змітрок Бядуля. Мінск. 1960. Беларуская драматургія. (Дакастрычніцкі перыяд). Мінск. 1961. Кандрат Крапіва. Мінск. 1966. Беларуская савецкая драматургія. 1917-1932. Мінск. 1968. Ад вытокаў да сталасці. Беларуская драматургія 1917-1945 гг. Мінск. 1978. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі 1917-1955. Мінск. 1990.

Літаратура Савік Л. С. Семяновіч Антон. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 295. Смольская В. У. Семяновіч Антон. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 295—297.

Спасылкі

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Крытыкі СССР Катэгорыя:Крытыкі Беларусі