Трафім Дзянісавіч Лысенка (, Карліўка, Палтаўская вобласць — ) — савецкі вучоны-аграном. Стваральнік псеўданавуковай канцэпцыі спадчыннасці, зменлівасці і відаўтварэння. Адмаўляў класічную генетыку, сцвярджаў магчымасць наследавання набытых прыкмет. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941, 1943, 1949). Акадэмік АН УССР (1934), УАСГНІЛ (1935), АН СССР (1939). Герой Сацыялістычнай Працы (1945).

Скончыў Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут (1925). У 1934—1938 гадах дырэктар Усесаюзнага селекцыйна-генетычнага інстытута, у 1940—1965 гадах — Інстытута генетыкі АН СССР. Прэзідэнт УАСГНІЛ у 1938—1956 гадах і 1961—1962 гадах. У 1930—1964 гады дзейнасць Лысенкі падтрымлівалі Іосіф Сталін і Мікіта Хрушчоў. Практычныя рэкамендацыі і вучэнне былі неабгрунтаванымі і ўкараняліся адміністрацыйна, што нанесла вялікую эканамічную шкоду. Былі разгромлены навуковыя генетычныя школы, рэпрэсіраваны многія вучоныя, што прывяло да дэградацыі сельскагаспадарчай і біялагічнай адукацыі, прыпынення развіцця біялогіі і сельскай гаспадаркі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Замежныя члены Балгарскай АН Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Акадэмікі УАСГНІЛ Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Прататыпы літаратурных персанажаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Біёлагі Расіі Катэгорыя:Біёлагі Украіны Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці