Анатоль Андрэевіч Люцко (, ) — беларускі мастак.

Біяграфія Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1979). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года. Працуе пераважна ў станковым жывапісе і графіцы.

Асноўныя творы: пейзажы «Ветраны дзень», «Віцебск», «Мой горад», «Лепель», «Ранішняе святло», «Парушэнне экалогіі»; кампазіцыі «Спрэчка», «Імправізацыя», «Яны ідуць», «Вяртанне», «Блакітнае імгненне», «Адраджэнне», «Датыкненне»; партрэты «Дзяўчына ў белым берэце», «Аўтапартрэт», «Партрэт дзяўчыны»; нацюрморт «Бэз».

Член Саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў Віцебску.

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў