Дабраслаўская Троіцкая царква — помнік драўлянага дойлідства 18 стагоддзя. Пабудавана ў 1758 годзе ў в. Дабраслаўка (Пінскі раён). Царква дзейнічае.

Архітэктура

Асноўнае памяшканне і вузкі бабінец аб'яднаны ў адным прамавугольным зрубе пад двухсхільным (раней трохсхільным) дахам, пяцігранная алтарная апсіда мае самастойны шматсхільны дах. У сярэдзіне 19 стагоддзя з захаду да царквы прыбудавана трох'ярусная чацверыковая званіца. У цэнтры даху пастаўлены васьмерыковы барабан з шатром. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя. Інтэр'ер зальны з плоскай столлю. Над бабінцам — хоры.

Літаратура «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 189—190; Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінскага раёна Катэгорыя:Дабраслаўка Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:З’явіліся ў 1758 годзе Катэгорыя:1758 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі