Даме́н ( ад — «уладанне») — поўная і спадчынная форма зямельнай уласнасці ў сярэднявечных краінах Еўропы.
Агульная характарыстыка Каралеўскі дамен узнік на аснове прысваення каралём вярхоўнай уласнасці на зямлю племя або народа. Ён уключаў вотчыну, крэпасці, гарады і розныя ўгоддзі. Павелічэнне дамена адбывалася за кошт канфіскаваных зямель феадалаў і царквы.
Як правіла, дамен уключаў розныя населеныя пункты, умацаванні, зямельныя ўчасткі, пашы і лясы. Не была выключэннем тэрытарыяльная раздробненасць уладанняў, калі асобныя вобласці дамена знаходзіліся ў розных раёнах краіны. Свае дамены былі таксама ў герцагаў, графаў, баронаў і іншых феадалаў. Дамен караля мог і не быць найбольшым феадальным уладаннем у краіне.
Вылучаўся таксама сеньярыяльны дамен (баярскі, магнацкі) — частка вотчыны феадала з асабістай гаспадаркай, якая з’яўлялася яго непасрэднай уласнасцю. Тут уладальнік, выкарыстоўваючы працу залежных сялян, вёў сваю ўласную даменіяльную гаспадарку.
На Беларусі і ў Вялікім Княстве Літоўскім На тэрыторыі Беларусі ў XI—XIII стагоддзях існавалі даменіяльная зямельная ўласнасць і ўмоўнае землеўладанне князёў і баяр, якое ў пісьмовых крыніцах вядома як воласць (аналагам у краінах Заходняй Еўропы з’яўляўся бенефіцый).
У Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XVIII стагоддзях гаспадарскі дамен утвараўся з радавых уладанняў дынастыі вялікіх князёў, а таксама з прысвоеных маёнткаў іншых літоўскіх князёў і князёў Рурыкавічаў. У выніку аграрнай рэформы (паводле «Уставы на валокі» 1557 года і правядзення валочнай памеры) гаспадарскія двары былі ператвораны ў фальваркі, узніклі староствы і эканоміі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дзяржава Катэгорыя:Сярэдневякоўе Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі Катэгорыя:Феадалізм